Аўтарадыё: Калі вяшчанне адновіцца, многія супрацоўнікі могуць вярнуцца

Год таму з эфіру знікла “Аўтарадыё”.

Аўтар: Алег Барцэвіч 12.01.2012 12:15

12 студзеня 2011 рэдакцыя атрымала прадпісанне Мінсувязі аб спыненні дазволу на права выкарыстання частот. Загад аб спыненні вяшчання “Аўтарадыё” быў вынесены на падставе рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні. На ім стаяў подпіс старшыні камісіі Алега Праляскоўскага.

 

Міжтым, "Аўтарадыё" працягвае плаціць за частоты, выдзеленыя ім. Пакуль частоты аплочаныя да 31 сакавіка 2012 года.

 

Афіцыйнай прычынай пазбаўлення радыёстанцыі частот стала “невыкананне творчай канцэпцыі і распаўсюджванне інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці”. Падчас выбарчай кампаніі “Аўтарадыё” пускала ў эфір ролікі з заклікам галасаваць за Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава.

 

Нагадаем, што закрытая FM-радыёстанцыя была старэйшай незалежнай у Беларусі. Першы раз у эфіры “Аўтарадыё” з’явілася 7 жніўня 1992 году.

 

***

Гутарка ў эфіры Еўрарадыё з кіраўніком "Аўтарадыё" Юрыем Базаном:

120112 Bazan_site.mp3

Еўрарадыё: Як працаўнікі радыё маюцца пасля ягонага закрыцця?

Базан: Не можна сказаць, што ўсё добра, бо і краіна перажывае сур’ёзны крызіс: аб’ём працы і заробкі значна паменшалі. Тым не менш, спецыялісты, якія працавалі на “Аўтарадыё”, запатрабаваныя і могуць працаваць у іншых галінах, што маюць дачыненне з музыкай, з гукам. Гэтую сітуацыю мы неяк вытрымаем. Ніхто не галадае, але людзі засталіся без улюбёнай працы, а гэта псіхалагічна цяжка.

Еўрарадыё: А вы асабіста, як кіраўнік, як даяце сабе рады пасля закрыцця радыё?

Базан: Рэч у тым, што радыё мае дастаткова вялікі комплекс абсталявання, камп’ютарных сістэм — я спрабую знаходзіць працу з гукам, на тое, каб працягваць функцыянаванне офісу, каб радыё захавалася як юрыдычная асоба.

Еўрарадыё: Вы казалі, што не траціце надзеі на аднаўленне вяшчання. А як іншыя працаўнікі? Ці яны гатовыя вярнуцца, калі б вяшчанне аднавілася?

Базан: Не кажу за ўсіх, але думаю, што большая частка радыёстанцыі, яе “шкілет”, хутчэй за ўсё вернецца. Абы была такая магчымасць.


Каментары

  • Анонимный, Пнд, 2012-01-16 01:15

    Скучаю по этому радио. Будем белорусы верить, что придут лучшие времена. А пока смотрим Белорусь1 и Белорусь 2. Верим нашему вождю, отцу, царю.

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

    Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

    Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

    Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

    Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

    Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

    Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

    З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

    Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

    Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.