Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
Гомельскія чыноўнікі прачыталі рэп пра "чорны зэпар"
Своеасаблівы конкурс аматарскай творчасці прайшоў у Гомелі сярод чыноўнікаў вобласці.
Аўтар: Еўрарадыё 20.02.2012 10:22Трынаццаты па ліку фестываль мусіў прайсці яшчэ ў мінулыя выходныя, але ў сувязі з вялікімі маразамі яго перанеслі на тыдзень.
Імпрэза доўжылася два дні, прычым другі дзень стаў гала-канцэртам. Сярод гледачоў былі заўважаныя галоўны прадстаўнік гомельскай улады — старшыня аблвыканкама Уладзімір Дворнік і былы старшыня Аляксандр Якабсон, які цяпер узначальвае Камітэт дзяржкантролю.
Падчас выступу акрамя шараговых прадстаўнікоў райвыканкамаў свае таленты прадэманстравалі і кіраўнікі. Так, намеснік кіраўніка Навабеліцкага раёна Уладзімір Прывалаў праспяваў па-беларуску, старшыня Добрушскага райвыканкама Вольга Мохарава амаль акапэльна выканала рускі раманс. Старшыня гомельскага гарсавета Іван Барадзінчык прачытаў рэп пра “Чорны зэпар”, а старшыня гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец стаў “хэдлайнерам” канцэрта.
- текст
- фото
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Чыноўнікі набываюць “Таёты” за 100 тысяч долараў, а “Фольксвагены” за 13
- У Гомелі праходзіць акцыя салідарнасці з ВІЧ-інфіцыраванымі
- Галоўнага трэнера "Гомеля" дыскваліфікавалі на два матчы (фота, відэа)
- Калінкавічы: міліцыя палохае моладзь за відэа ў інтэрнэце
- Гамельчукі прапагандуюць свой горад праз кіно (ВІДЭА)
- Пад Буда-Кашалёвым злавілі злачынцу-уцекача, які нападаў на жанчын
- Гомельскія студэнты ўдзельнічалі ў турніры па міні-футболе (фота)
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Трошкі не ўсё распавялі. Разам з конкурсам самадзейнасці адбылася яшчэ спартакіяда, дзе шэраговыя супрацоўнікі выканкамаў розных узроўняў спаборнічалі ў міні-футболе, шахматах, вялікім тэнісе, валейболе, більярдзе. Пры гэтым, для старшынь райвыканкамаў праводзіўся асобны, як яго назвалі арганізатары, VIP-турнір па більярдзе. А таксама ў фае праходзіла выстава розных падзелак, нібыта зробленых чыноўнікамі. У мяне асабіста пытанне ўзнікла да стэнду Хойніцкага райвыканкама. Там стаялі чучалы рысі, ваўка, віселі галовы казулі, дзіка і футра куніц ды іншых звяркоў. Я так і не зразумеў, ці нейкі хойніцкі чыноўнік захапляецца вырабам чучалаў, ці гэта наваяўленыя Хэмінгуэі павыстаўлялі свае паляўнічыя трафеі? Тады не зразумела, хто даў дазвол забіваць рысь? Гэты сімвал Гомеля занесены ў Чырвоную Кнігу. Што тычыцца конкурсу самадзейнасці, то ўражанне цяжкае... Людзей так празамбіравалі, што няма слоў! У Лоеўскага райвыканкама вершык: "Все дома мы посносили, все кусты мы скорчевали, тили-тили трали-вали..." Мазыр падрыхтаваў "Сказание о земле Мозырской" Спачатку выйшлі нібыта асілкі ў стылізаваных расійскіх строях недзе 18-19 стагоддзя і сказалі "Здесь граду быть!" і праспявалі песню пра "Силушку удалую...". Потым нібыта - рэвалюцыя. Яна ў свядомасці мазырчукоў адбывалася недзе ў Малінаўцы на Таўрыі, бо песня была на ўкраінскі лад "Ой пры лужку, пры луне, пры шыроком полі..." а ззаду на экране паказвалі фрагменты фільма "Свадьба в Малиновке". Тады - ВАВ, там усё па-расійску і з "Катюшей", і на заканчэнне: "Беларусь сильная, Беларусь красивая" - вось такое кароткае выкладанне гісторыі Мазыршчыны. Чачэрскія заўзятары трымалі плакат у падтрымку сваіх артыстаў : "Хоть полсвета обойти, достойней Чечерска не найти!" Ці не лепш было б гэты плакат скласці на беларускай мове: "Хоць паўсвета абыйсці, лепш Чачэрска не знайсці!"? Па меншай меры - рыфма хоць была б! У цэлым - сумнае уражанне ад стану нашай беларускай культуры і культурнага ўзроўню нашай беларускай улады! Яна сябе беларускай не адчувае...
а ведь рэп давно не популярен
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне