фанатэка

  • Рэпартаж
  • Гурт Neuro Dubel адыграў вялікі сольны канцэрт пасля шэрагу забаронаў

Гурт Neuro Dubel адыграў вялікі сольны канцэрт пасля шэрагу забаронаў

У адным са сталічных клубаў музыкі больш за 2 гадзіны выконвалі свае лепшыя хіты (Фота, Відэа)

Аўтар: Ілля Маліноўскі 12.02.2012 14:59

Пакуль Лявон Вольскі вяртаў прыхільнікам "Крамбамбулі" грошы за квіткі на адменены канцэрт, іншы гурт з "чорнага спісу" здолеў такі адыграць сольны канцэрт. У адным з невялічкіх сталічных клубаў Neuro Dubel сабраў каля ста самых адданых заўзятараў.

Музыкі выконвалі свае найлепшыя хіты цягам больш чым 2-х гадзінаў. Але публіка ўсё роўна не жадала адпускаць Кулінковіча ды кампанію, няспынна выкрыкваючы назвы ўлюбёных кампазіцый.

Падчас выступу лідар гурта Аляксандр Кулінковіч прызнаўся, што вельмі сумаваў па выступах. Бо апошнія месяцы ў Neuro Dubel адмяняліся канцэрт за канцэртам. І да апошняга моманту не верыў, што і гэты канцэрт адбудзецца.

Напрыканцы Кулінковіч падзякаваў усіх прысутных і намякнуў, што гэта не апошняе з'яўленне гурта ў гэтым клубе. Праўда, дакладнай даты наступнага выступу пакуль не называў.


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.