Гурт "Палац" скончыў працу над новым дыскам

Гурт "Палац" запісаў новы альбом, але ён не вельмі задавальняе музыкаў. На іх думку, для паўнавартаснага альбома не хапае яшчэ адной-дзвюх песень. То бок, яны ёсць, але па розных прычынах іх ніяк не ўдаецца запісаць. Цяпер падрыхтавана восем кампазіцый, якія пакуль не аб'яднаныя нават працоўнай назвай. Пісаліся гэтыя песні цягам апошніх пяці гадоў і ўжо гучалі на розных канцэртах.


"Самыя нашы апантаныя прыхільнікі ўсё так ці інакш ужо чулі, - расказвае пра трэк-ліст альбома лідар "Палаца" Алег Хаменка. - Ну, вось песню "Праважала маці сына" мы зрабілі гадоў пяць таму, а можа і больш. На альбоме яна не выходзіла, а павінна была б з'явіцца. Тое ж "Кола грукатала" выходзіла на розных складанках, а на нашым альбоме не выходзіла. І такіх песень дастаткова багата".


Таксама ўжо запісаныя два бонусныя трэкі - гэта своеасаблівае пераасэнсаванне твораў, што "Палац" выконваў на пачатку 90-х. Алег прызнаўся, што не супраць выдання дыску, але часу на гэта не хапае. Таму, калі выйдзе альбом, пакуль сказаць немагчыма, як і тое, ці будзе ён прэзентаваны.

Фота: krinitsa.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі