фанатэка

  • Рэпартажы
  • “ІнЖэст” наварыў новай кашы ў галовах гледачоў

“ІнЖэст” наварыў новай кашы ў галовах гледачоў

"Постмадэрновай кашы!" — настойваў адзін з наведвальнікаў.

Аўтар: Міла Котка 05.02.2012 20:51

Спектакль “...После” пластычны тэатр “ІнЖэст” нарадзіў яшчэ ў 2006 годзе і з таго часу ставіў ўжо больш за дзесятак разоў. І вось у сцюдзёную пятніцу 3 лютага — яшчэ раз, у Палацы Чыгуначнікаў.

 

Рэпартаж у гуку: 

120206 InZest Posle - web.mp3


Зала была халоднай, без аншлагу, і дырэктар Вечаслаў Іназемцаў хваляваўся:

“Даўно не гралі гэты спектакль, амаль што год. Вельмі баяліся, перажывалі, збяруцца людзі ці не — мароз, крызіс. Але трохі сабраліся”.

 

 

Сабраліся прыхілільнікі, замежныя госці і тыя, хто ўпершыню бачыў “ІнЖэст”. Апошнім, канешне, пашанцавала трапіць на адзін з самых складаных спектакляў тэатру. Складаных таму, што “..После” распавядае пра ўзаемаадносіны сістэмы і асобы, робіць гэта з дапамогай вобразаў, якія ў жыцці ніколі не збіраюцца ў адным месцы і ў адзін час. І, нягледзячы на жорсткую структуру, пакідае месца для акцёрскай імправізацыі, што дабаўляе новых “сэнсаў” і “вобразаў”.

 

Як вынік — каша ў галовах некаторых гледачоў.

 


“Напачатку мне падалося, што спектакль пра наш соцыум і нашу краіну. Нейкая “жалезная заслона”, саўковыя дзеўчаты-школьніцы, машына, якая гаворыць акцёрам што трэба рабіць, — разважае ўслых Тамара. — Але пасля я зразумела, што спектакль зусім ні пра гэта, а пра нешта іншае”.

 


“Гэта нейкі трэш, я нічога не зразумеў! Толькі аддаў 60 касарэй... Думаў, будзе моцна і цікава, а аказалася — буээ, — паскардзіўся глядач Сяржук. — Можа вы мне падкажаце, што значыў гэты вобраз школьніц? Я яшчэ неяк зразумеў быліннага рускага багатыра, пасля нейкае падабенства на зорныя войны, штучны інтэлект, татальны кантроль і кіберпанк... Але пасля школьніцы?... Гэта нейкая посмадэрновая каша!”


 

“Прычым тут трэш? — не пагадзілася з папярэднім меркаваннем Саша і назвала спектакль шэдэўральным. — Гэта проста думкі чалавека, і не абавязкова было разносіць сцэну, каб нешта данесці да гледача”.

 

 

Па словах акцёра Змітра Скачкова, у пластычным тэатры прынята лічыць, што чым больш вобразаў і ідэй бачыць глядач, тым лепш для спектаклю.

 

Зміцер: Няма ў пластычным спектаклі заданасці нейкай. Ідэя ёсць, але кожны яе танчыць па-свойму.
Еўрарадыё: А вы які вобраз танчылі?
Зміцер: Там, дзе ішла імправізацыя, я граў нараджэнне кветкі ў сваім воку ці рух ад рукі, якая пранікла ў цела і 
рушыла мною ў розных накірунках, калупалася ўва мне — вось гэта я танчыў.

 

 

Сам рэжысёр Вечаслаў Іназемцаў пагаджаецца, што спектакль складаны, але з тэхнічнага боку:
““... После” — для мяне гэта найбольш тэхналагічны спектакль. Ён амаль увесь ідзе пад фанаграму — музыку Віталя Артыста —  усё вельмі жорстка завязана на музыцы, на відэа. А ў астатнім гэты спектакль блізкі з тымі, што мы рабілі раней. Тэмы пераплятаюцца”.

 

 

Дарэчы, ёсць магчымасць яшчэ раз паказытаць галаву новымі вобразамі ад “ІнЖэста” 11 лютага ў музеі імя Азгура. Там будзе прадстаўлены спектакль пад умоўнай назвай “Х-традыцыя” — вынік некалькіх тыдняў навучання і абмену досведам пластычных акцёраў з Беларусі, Іспаніі, Аўстрыі, Даніі, Румыніі, Нарвегіі. Галоўная фішка спектаклю імправізацыя, якая адштурхоўваецца ад асаблівасцяў прасторы. А калі ў Азгура гэта бюсты Леніна, Сталіна, Маркса... Эх, распальвайце ўяўленне!

 


Больш фота са спектаклю ў Фэйсбуку Еўрарадыё.


Каментары

  • :Жаспіён, Пнд, 2012-02-06 21:26

    А мне дужа спадабалася. Мабыць таму, што ўпершыню бачыў. дзяк-дзяк

  • АЛлла, Вск, 2012-02-05 22:47

    Один парниша жалуется что потратил 60 тыс. и ничего не понял, так искусство нужно чувствовать, а не понимать.

  • АЛлла, Вск, 2012-02-05 22:23

    you will never lost!!!! Смотрела этот спектакль лет 5 назад и тогда тоже не смогла до конца разобраться в чем там дело... Можно только интуитивно догадываться

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

    Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

    Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

    Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

    Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

    Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

    Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

    З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

    Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

    Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.