Качыянчыч: Вызваленне Саннікава не паскорыць вяртанне амбасадараў у Мінск

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратарка вярхоўнага прадстаўніка па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС:

“Кансультацыі паміж краінамі Еўрапейскага саюза наконт вяртання амбасадараў у Беларусь адбываюцца рэгулярна. Але не трэба забывацца, што адсутнасць еўрапейскіх дыпламатаў у Мінску звязаная не з зняволеннем Саннікава і Бандарэнкі, а з тым, што беларускія ўлады “папрасілі” з’ехаць з краіны на кансультацыі кіраўніка місіі ЕС і амбасадара Польшчы. Вы ведаеце, яны дамовіліся пра тое, што будуць вяртацца толькі разам. Размовы пра іх вяртанне ўвесь час вядуцца, але калі гэта адбудзецца ― на жаль, я не магу вам сказаць дакладна”.

Нагадаем, 15 красавіка вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх сувязях Кэтрын Эштан афіцыйна прывітала вызваленне Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі. У сваёй заяве спн. Эштан заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць астатніх палітычных вязняў і вярнуць ім іх грамадзянскія правы. Кэтрын Эштан зазначыла, што толькі гэта “будзе спрыяць з’яўленню магчымасці для зрухаў у напрамку паляпшэння адносінаў паміж ЕС і Беларуссю”.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі