Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
Канцэрт "Крамбамбулі" ў Re:Public адмянілі пад ціскам спецслужбаў
Ён мусіў прайсці 11 лютага.
Аўтар: Еўрарадыё 02.02.2012 17:18Дырэктар Re:Public Андрэй Старцаў абвінаваціў у зрыве канцэрту арганізатара Уладзіміра Шаблінскага, які, нібыта, "парушыў вусныя дамоўленасці". Апошні кажа, што на Старцава ціснулі спецслужбы і чыноўнікі з Фрунзенскага райвыканкаму.
Як паведамляе tuzin.fm, кіраўнік агенцтва "Шаблі" Уладзімір Шаблінскі сцвярджае, што менавіта Андрэй Старцаў парушыў іх "джэнтэльменскае пагадненне". Ведаючы, што на дырэктара Re:Public ціснуць "куратары з КДБ", ён папрасіў у Старцава час "на вырашэнне сітуацыі" і запісаўся на прыём да міністра культуры. Аднак схадзіць не паспеў — канцэрт быў адменены.
Цяпер арганізатары канцэрту "Крамбамбулі" просяць Re:Public у самы бліжэйшы час афіцыйна патлумачыць, па якіх прычынах было адмененае запланаванае мерапрыемства. Інакш у Гаспадарчы суд будзе пададзена позва аб кампенсацыі стратаў.
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- “Крамбамбуля” сыграе канцэрт на Дзень Перамогі
- Па Мінску развесілі афішы з канцэртамі Ляпісаў, Крамы і Крамбамбулі (фота)
- Крамбамбуля ў Вільні: не падкажаце, як будзе па-літоўску паўсалодкае?
- У Вільні пройдзе прэзентацыя новага альбома "Крамбамбулі"
- Лявон Вольскі прэзентаваў у Нью-Ёрку новую песню (відэа)
- Вольскі вяртаў грошы за адменены канцэрт, а людзі… вярталі іх Вольскаму
- Вольскі верне грошы за адмененую "Крамбамбулю" на "Танцах-Шманцах"
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне