Хто хоча сыграць у чылаўце Сігет-фэста?

Дыджэяў, віджэяў і музыкаў запрашаюць пазмагацца за права калыхаць фестывальшчыкаў.

Аўтар: Міла Котка 31.01.2012 14:36

У гэтым годзе Cökxpôn ambient tent (Сігетаўскі чылаўт) прымае заяўкі ад жывых выступоўцаў (але не гуртоў), дыджэяў, віджэяў, людзей, якія ладзяць воркшопы. Стыль, які патрабуецца — “electronic, acoustic, psychedelic, trance, ambient, dub, experimental, mixed style”. Ліст з заяўкай трэба даслаць на скрыню: info@cokxponambient.hu да 20 лютага, там мусіць быць кантактная інфармацыя і лінкі на тры творы. Умовы можна паглядзець на сайце Cökxpôn.


Чылаўт на самым лепшым мэйджар-фэсце Еўропы — унікальная з'ява. Там музыкі і дыджэі граюць для... публікі, якая спіць. Замест танцпола — "лежпол", засланы дыванамі і падушкамі — ідэальныя ўмовы для рэлаксу пад музыку (дарэчы, шмат якім беларускім вечарынам, дзе граюць музыкі кшталту Foundamental Network, бракуе менавіта такіх пляцовак!).


Ці парадуюць беларусы юбілейны, дваццаты Сігет сваёй музыкай — даведаемся 10 красавіка, калі стануць вядомыя вынікі адбору. А пакуль прапануем вам пазнаёміцца з лепшымі творамі мінулагодняга Сігету:

 

 

Фота: cokxponambient.hu


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.