Марэк Бучко: Выбух адцягне ўвагу ад праблем эканомікі

Згодна з яго словамі, апошнімі днямі ў Беларусі назіраецца драматычнае пагаршэнне фінансавага стану людзей.

"У краіне бракуе долараў, людзі штурмуюць пункты абмену валют. Цэны на харчаванне растуць ад гадзіны да гадзіны. Відавочны эканамічны крах, і думаецца, што гэты выбух адцягне ўвагу ад таго, што адбываецца апошнімі днямі з беларускай эканомікай", - заявіў ён.

Бучко падкрэсліў, што, па-за залежнасцю ад прычын выбуху, беларускім уладам выгадна зваліць віну за здарэнне на апазіцыю. "Ёсць ужо першыя сігналы ад знаёмых у Беларусі аб тым, што людзі пачынаюць выказваць прэтэнзіі на адрас апазіцыі. Простыя людзі кажуць: "Паглядзіце, што робіць ваша апазіцыя". Гэта эфект прапаганды, якая апошнія некалькі тыдняў вінаваціла апазіцыю ў тэрарызме, сілавых дзеяннях і жаданні ажыццявіць пераварот. Гэты выбух выдатна ўпісваецца ў гэты сцэнар", - заявіў ён, перадае агенцтва IAR.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі