Марылуізэ Бек спачувае пацярпелым і сем'ям загінулых
Дэпутат нямецкага бундэстага ад партыі "Зялёныя" адзначыла, што "шакаваная жахлівымі падзеямі на станцыі "Кастрычніцкая".
Марылуізэ Бек ад імя фракцыі выказала спачуванні пацярпелым і сем'ям загінулых у выніку выбуху ў мінскім метрапалітэне. Яна заявіла, што смуткуе аб загінулых і зычыць пацярпелым хуткага выздараўлення, перадае БелаПАН.
Фота: belsat.eu