Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
Міліцыянт атрымаў 3 гады за адбіткі пальцаў Канавалава
Руслан Сініцын прызнаны вінаватым у службовай халатнасці.
Аўтар: Віталь Ругайн 15.02.2012 11:28
Ён асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Віцебскім абласным судзе:
"На падставе артыкула 428-га Крымінальнага кодэкса, прызначыць 3 года пазбаўлення свабоды з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. З пазбаўленнем права займаць пасады звязаныя з праходжаннем службы ў органах ўнутраных спраў тэрмінам на 5 год, і права займацца экспертна-крыміналістычнай дзейнасцю тэрмінам на 5 год. Прысуд набыў моц 27 студзеня 2012 года".
Нагадаем, міліцыянт тры гады таму не ўзяў адбіткі пальцаў у Дзмітрыя Канавалава, якога ў 2011 годзе прызналі вінаватым у здзяйсненні тэрактаў. Руслан Сініцын таксама выдаў Канавалаву даведку аб тым, што той прайшоў дактыласкапію раней. У выніку, своечасова не была выяўленая яго датычнасць да выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008-га.
Суд над Сініцыным праходзіў у закрытым рэжыме.
Фота: drugoi.livejournal.com
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- “Траўмы маглі з'явіцца ад падзення на плоскасць з вышыні ўласнага росту”
- Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва сустрэліся з Ганнай Камароўскай
- Пацярпеламу ад тэракту замест бальнічнага – пенсія ў 600 тысяч
- Фільм пра тэракт — з памылкамі! (відэа памылак)
- Рыгор Васілевіч: Смяротнае пакаранне можна адмяніць і без рэферэндуму
- Міліцыянт, які прапусціў Канавалава ў метро, асуджаны на 3 гады
- Па БТ паказалі, як затрымлівалі Канавалава і Кавалёва (ВІДЭА)
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне