Morfe Acoustic Band выпускае дэбютны альбом “The Sun”

Ствараўся “The Sun” у супрацоўніцтве з беларускім саўнд-прадзюсарам Андрэем Жукавым і электроншчыкам Віталём Гармашом.

Аўтар: Міра Шульц 20.02.2012 17:08

120220 Svjardlou Morfe.mp3

“Альбом атрымаўся вельмі цікавым і своеасаблівым, — распавядае лідэр каманды Аганез Аванесян. — У ім мы пасупрацоўнічалі з электроншчыкам "I/DEX" Віталём Гармашом. Таму атрымаўся такі мікс электроннай музыкі. Увогуле цяжка сказаць, што гэта за стыль і што атрымалася, але атрымалася цікава. Там усё новае! Гэта абсалютна новае гучанне Morfe”.

 

Што тычыцца афіцыйнага рэлізу альбома, Morfe Acoustic Band зараз занятыя пошукам лэйбла, які б выдаў альбом на CD і заняўся яго прамоўцыяй. Тым часам 2 песні з будучай пласцінкі музыканты ўжо выклалі ў сеціва. Гэта аднайменны трэк  "The Sun" і яшчэ адна кампазіцыя — "Apricot". Пласцінка пад назвай "The Sun" ўбачыць свет ужо гэтай вясной. У яе ўвойдзе 7 кампазіцый. У сакавіку каманда адпраўляецца з прэзентацыяй альбома ў тур па краінах Балтыі. На пачатку красавіка, пасля “балтыйскіх” гастроляў, Morfe Acoustic Band прэзентуюць альбом і ў Мінску.


  • аудио
  • текст
1 комментарии

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

  • helga, Суб, 2012-03-17 22:35

    ждём минской презентации (=

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

    Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

    Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

    Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

    Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

    Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

    Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

    З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

    Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

    Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.