Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
"Музычны Апельсін-2011": ад "U.G.oslaviі" да "Перкалабы"
Знакаміты фэст шчырай музыкі распачынае сваю працу пасля вакацый. І як заўсёды, не без сюрпрызаў.
Аўтар: Еўрарадыё 06.10.2011 14:58
Чацвёрты дэма-фэст шчырай музыкі "Музычны апельсін" зноў выходзіць на пляцоўкі Мінска. Сёлета на сцэну клуба Re:public выйдуць 5 гуртоў з Беларусі і Ўкраіны, а таксама ўдзел у фэсце возьме спецыяльны госць, імя якога пакуль не раскрываецца.
Замежным хэдлайнерам фэста стане "украінскі Ману Чао"- гурт "Перкалаба". Год таму музыкі ўжо бралі ўдзел у "Музычным апельсіне", праўда з невялікай праграмай. Гэтым разам, кажа ідэйны натхняльнік фестывалю Зміцер Бейнарт-Саладуха, "Перкалаба" прывязе ў Беларусь паўнавартасны сэт у 1,5-2 гадзіны.
Зміцер Бейнарт-Саладуха: "Мы ўбачылі, як на іх адрэагавала публіка на мінулагоднім "Бульбоксе", і вырашылі замацаваць поспех і пазнаёміць большую колькасць гледачоў з гэтай музыкай".

"Музычны апельсін" свой фармат практычна не зменіць. Сёлетні фестываль будзе аднадзённым і прапануе гледачам азнаёміцца з актуальнымі накірункамі альтэрнатыўнай музыкі.
"Там будуць свежыя праекты. Гэта тое, для чаго "Музычны апельсін" і патрэбны. Каб паказаць вялікай мінскай аўдыторыі, што адбылося за год у беларускай музыкальнай альтэрнатыўнай творчасці", – тлумачыць Зміцер Бейнарт-Саладуха.
У якасці адкрыцця ў гэтым годзе дэма-фэст "Музычны апельсін" прэзентуе каманду "U.G.oslavia". Гурт дэбютаваў на мінулагоднім фестывалі з 20-хвіліннай праграмай.
"Праект, на наш погляд, вельмі годны і перспектыўны, і для беларускай музыкі важны. Гэта жаночы праект, з "фронтгёрл", - цудоўная дзяўчына, якая ўсё прыдумляе і складае. Вось, паглядзім, што яна наскладала на гэты раз", – кажа Зміцер.
Беларускія хэдлайнеры імпрэзы – "No comment band". Музыканты ўжо бралі ўдзел у запісе адной з праграм Бульбокс ды і, са словаў Змітра, “гурт зараз паўсюль звініць”:
"І вось мы хочам паказаць іх уласны фармат. У гурта ёсць вялікая сольная праграма. Мы будзем глядзець, што такое іх уласная творчасць у фазе натхненнага руху. Таму што зараз, вядома, яны натхёныя ўласнымі поспехамі, запатрабаванасцю. Яны такія радасныя! І вельмі хочацца, каб як мага больш людзей пабачыла іх такімі! Ад іх такія эманацыі цудоўныя ідуць зараз!"
Сярод выступоўцаў "Музычнага апельсіну-2011" таксама гурты "Bez.Not", "Lilac" і "BosaeSonca".
Яшчэ адна задума фестывалю – пазнаёміць паміж сабой не толькі розную музыку і музыкантаў, але і іх аўдыторыі.
"Сваім фестывалем мы спрабуем раскрыць для аўдыторыі, якая незнаёмая з музыкай, напрыклад, "Перкалабы", ці завісае на музыцы, якую грае "Lilac", іншую музыку, - кажа Бейнарт-Саладуха. - Мы хочам паказаць, што гэта сумяшчальна і магчыма. І што гэта цудоўна проста хаця б таму, што гэта таленавіта. І такім чынам пашырыць свядомасць людзей".
Нагадаем, фэст шчырай музыкі "Музычны апельсін" пачнецца ў клубе Re:public 28-га кастрычніка, у 18.30.
- аудио
- текст
You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- “Мінскі фестывалю агню” прызначаны на 19-20 траўня
- У Гродне праходзіць фестываль славянскіх баявых мастацтваў (фота)
- Сталі вядомыя дата і ўдзельнікі фэста "Рок за Баброў"
- Каля Гродна пачнецца рок-байк-фэст “Хавайся ў бульбу”
- Магілёўцам пакажуць польскае кіно
- Экстрэмалы закрылі сезон (фота, відэа)
- Наведвальнікі “GreenShip”: Шкада, што ў нас няма сваіх “Вавамафінаў”!
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне