Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.
На Маладзечаншчыне раптоўна з’явілася 2 тысячы спонсараў
Загадам мясцовага райвыканкама прадпрымальнікам прапанавалі фінансаваць рэканструкцыю 50 жывёлагадоўчых фермаў.
Аўтар: Зміцер Лукашук 17.02.2012 13:13
Два тыдні таму маладзечанскія прадпрымальнікі нечакана для сябе даведаліся, што сталі “спонсарамі”. Загадам райвыканкама. Яны цяпер мусяць фінансава дапамагчы ў рэканструкцыі жывёлагадоўчай фермы СВК “Хохлава”.
Як распавядае Еўрарадыё ўладальнік некалькіх прыватных крам Андрэй Мікалаеў, па першым часе на атрыманы з выканкама факс не звянулі ўвагі. Але 16 лютага выклікалі “на размову” ў райвыканкам.
Андрэй Мікалаеў: “На нарадзе выступіла прадстаўніца сельскагаспадарчага прадпрыемства, якому належыць гэтая ферма, і сказала, што ўсе мы “людзі гасударавы” і абавязаны выконваць (рашэнне райвыканкама — Еўрарадыё). Што вас ніхто не прымушае, але ў сакавіку па раёне будзе ездзіць Батура (старшыня Мінаблвыканкама — Еўрарадыё) і будзе глядзець, як ідуць працы. Пагроз нейкіх не было. Было сказана, што мы павінны гэта рабіць — і ўсё”. Мікалаеў: "Пагроз нейкіх не было. Было сказана, што мы павінны гэта рабіць — і ўсё"
Па дасланай з райвыканкама разнарадцы фірма Андрэя Мікалаева мусіць пералічыць на рэканструкцыю фермы 5 мільёнаў рублёў адразу. А потым — цягам некалькіх месяцаў адпрацаваць 7 суботнікаў, грошы за якія таксама аддаць “Хохлава”. Паводле падлікаў прадпрымальніка, агулам ён мусіць “спансаваць” рэканструкцыю на 23 мільёны рублёў.
Станавіцца вымушаным спонсарам Мікалаеў адмовіўся. Усе астатнія 15 прадпрымальнікаў, што прысутнічалі на сустрэчы, пагадзіліся. Напрыклад, дырэктару будаўніча-рамонтнай фірмы “МІК” “прапанавалі” пералічыць на рэканструкцыю 10 мільёнаў рублёў.
Дырэктар “МІК”: “Пагадзіліся. А што рабіць — усё адно нікуды не падзенешся! Усе ведаюць, што ўсё адно прымусяць. Толькі мы ім па-іншаму акажам дапамогу: не грашыма, а працай. Я адразу з прадстаўніком калгаса пагаварыў, што фінансава не дапаможам — грошай няма. Але як пацяплее, можам патынкаваць нешта. Дамовіліся на тынкоўку”.
Галоўны аграном СВК “Хохлава” Ганна Радына лічыць, што і сумы ад прадпрымальнікаў патрабуюць не вялікія, і да “прапановы” тыя паставіліся з прыхільнасцю.
Ганна Радына: “Сумы, якія яны будуць нам спансаваць, размяркоўваў райвыканкам. 300 мільёнаў на 21 арганізацыю — гэта не такая ўжо і непад’ёмная для іх сума. Але ж выйсця няма — рэканструкцыю неабходна рабіць! Бо калі мы яшчэ гадоў 10 нічога не будзем рабіць, то потым ужо нічога і не трэба будзе рабіць, разумееце?!”.
Да таго ж, кажа, агульны кошт рэканструкцыі пацягне на больш як 800 мільёнаў і асноўны фінансавы цяжар ляжа на СВК. Прадпрыемствы і фірмы толькі дапамогуць сялянам. Прычым, большасць — “натурай”: матэрыяламі, працай, тэхнікай...
Як высветліла Еўрарадыё, у Маладзечанскім раёне 50 аб’ектаў, якім неабходная такая ж дапамога. І 2 тысячы прызначаных спонсараў. Калі фірма маленькая, патрабуюць толькі 5 мільёнаў, з іншых — па 20-50 мільёнаў рублёў.
Супрацоўніца райвыканкама: “Гэта прайшло праз распараджэнне ўнутры раёна — усім гаспадаркам аказваецца такая дапамога, рознымі прадпрыемствамі. Кожнаму, а іх каля 50 штук. І там каля 2 тысяч арганізацый задзейнічана. Хто на суму 5 мільёнаў, калі маленькая фірма, хто — 20-50 мільёнаў. Гэта магчыма рабіць не толькі грашыма, але і нейкімі працамі альбо матэрыяламі”.
Дарэчы, калі 16 лютага будучыя спонсары “хохлаўскай” фермы прыйшлі ў райвыканкам, там ужо былі падрыхтаваныя адмысловыя дамовы для кожнага на аказанне спонсарскай дапамогі.
- аудио
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Асоба Міхала-Клеафаса Агінскага можа стаць візітоўкай Маладзечна
- Маладзечанскі малочны камбінат адмовіўся рабіць "сацыяльную" смятану
- У Маладзечне да 130-годдзя Янкі Купалы паставяць скульптуру песняра (фота)
- Маладзечна аб'явілі сталіцай Беларусі
- Каля Маладзечна міліцыя стрэламі спыняла мужчыну, які скраў таксоўку
- Загінулы ў Маладзечна пасажыр, верагодна, уцякаў ад кантралёраў
- Мінскія міліцыянты знайшлі самалійскі самагон
8159 / 8252 BYR
10369 / 10568 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 1 июля 2005 г. № 300 О предоставлении и использовании безвозмездной (спонсорской) помощи 14. Требование должностным лицом предоставления безвозмездной (спонсорской) помощи с использованием своих служебных полномочий влечет привлечение его к дисциплинарной ответственности вплоть до освобождения от занимаемой должности. Требование должностным лицом предоставления безвозмездной (спонсорской) помощи, совершенное с использованием своих служебных полномочий из корыстной или иной личной заинтересованности либо повлекшее причинение существенного вреда правам и законным интересам граждан либо государственным или общественным интересам, влечет уголовную ответственность. Президент Республики Беларусь А.Лукашенко
Почему я ДОЛЖЕН? за каждый заработанный рубль я заплатил 40% налогов... кроме того в каждом СПК есть учредители - пусть напрягаются они, раз руководство не может грамотно руководить!!!
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне