фанатэка

N.R.M. знялі кліп у духу перфомансаў Паўла Альтхамера(фота)

І абвесцілі конкурс фотаздымкаў, якія ўвойдуць у два відэа гурта.

Аўтар: Маша Калеснікава 30.01.2012 15:23

Трыа N.R.M. скончыла здымкі відэа на песню “Прамень”, якая ўвойдзе ў будучы альбом гурта. Аўтарам ідэі кліпа, у якім музыкі з’яўляюцца ў залатых камбінезонах, выступіў знакаміты польскі мастак і скульптар Павел Альтхамер, рэжысёрам – польскі кліпмэйкер Яцэк Ташакоўскі.

“Сэнс кліпа – людзі ідуць сустракаць усход сонца, - распавядае змест відэа Піт Паўлаў. – Разам з N.R.M. і проста разам адзін з адным”.


З гэтай нагоды N.R.M. абвясцілі конкурс фотаздымкаў, частка з якіх увойдзе ў адзін кліп, а другая частка - у дадатковае відэа, якое будзе сабранае толькі з дасланых гурту фота. Такім чынам, кажа Піт Паўлаў, тым, хто хоча трапіць у асноўнае відэа з залатымі касцюмамі, варта паспяшацца – іх адбор заканчваецца на днях. Але сам конкурс працягнецца да траўня. 10 пераможцаў конкурсу атрымаюць у падарунак ад N.R.M. новы альбом гурта, выхад якога рыхтуецца, а галоўны пераможца атрымае магчымасць наведаць канцэрт каманды ў Берліне. Дасылаць фота можна на e-mail petepaff@tut.by, а таксама дадаць на сцяну конкурсу на Facebook.


"Залатыя" Піт Паўлаў і Алезіс Дземідовіч

 

А гэта фота праекта Альтхамера "Агульная задача", за якую скульптар атрымаў Aachen Art Prize-2010.

 


Фота: з Facebook Піта Паўлава, www.dailymail.co.uk, http://uk.phaidon.com/agenda/


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.