Падборка відэа разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010-га

Хроніка Плошчы, 19.12.2010 г.


16-00 Афіцыйна паведамляецца, што лідара “Маладога Фронту” Дашкевіча затрымалі за бойку ўвечары 18-га снежня.
16-45 Да Кастрычніцкай плошчы пачынаюць сцягваць сілы міліцыі.


18-00 На плошчы пачынаюць адгароджваць турнікетамі Палац Рэспублікі. На катке працягваюць катацца людзі. Паціху прыбываюць карэспандэнты СМІ.


19-15 Ля Чыгуначнага вакзалу распачынаецца мітынг прыхільнікаў Рымашэўскага, каля 19.45 калона Рымашэўскага рушыць на праспэкт Незалежнасці.


19-30 Няклеяў і яго прыхільнікі ідуць ад офіса на Калектарнай да Кастрычнійкай плошчы. Людзі атачылі мікрааўтобус з гукаўзмацняльнай апаратурай. Праз некалькі хвілін дарогу блакуе машына ДАІ. Супрацоўнікі просяць даглядзець мікрааўтобус але актывісты адмаўляюць, пачынаюць адпіхваць аўтамабіль ДАІ.


19-40 Адбываюццца выбухі. На калону Някляева здзейснены напад. Невядомыя ў чорным б’юць калону, збіваюць журналістаў, адбіраюць апаратуру. Усіх паклалі тварам у снег. Шкло мікрааўтобуса выбіта, тэхніка знікла. Збітыя журналісты Юлія Дарашкевіч, Андрэй Лянкевіч, Джэймс Хіл (New York Times). Збіты да непрытомнасці Някляеў, яго заносяць у офіс.


19-50 Някляева выносяць з офісу і вязуць у шпіталь на “хуткай”. Дактары дыягназуюць “чэрапна-мазгавую траўму сярэдняга цяжару”.


20-00 На Кастрычніцкую плошчу падцягваюцца людзі. Прысутнічаюць кандыдаты Віталь Рымашэўскі, Яраслаў Раманчук, Рыгор Кастусёў, Андрэй Саннікаў. Рымашэўскі распавядае прысутным пра збіццё Някляева.


20-15 У дварах вуліцаў, прылеглых да праспекту Незалежнасці грузавікі з вайскоўцамі. Вайсковую тэхніку з людзьмі карэспандэнт заўважаюць у дварах вуліц Маркса, Энгельса, Леніна, Інтэрнацыянальнай, праспекта Незалежнасці. Колькі грузавікоў прыпаркаваныя за Палацам Рэспублікі. У дварах жылых дамоў, якія выходзяць на плошчу, стаяць людзі ў чорных камбінезонах і чорных шапачках. Вакол Кастрычніцкай плошчы таксама сканцэнтраваная значная колькасць легкавых міліцэйскіх аўтамабіляў. Рух па праспекце не перакрыты. На катку, які заліты на Кастрычніцкай плошчы, шмат людзей, у тым ліку дзяцей, якія катаюцца на каньках.


20-40 На Кастрычнікай плошчы збіраецца вельмі шмат людзей – на вока больш, чым у 2006 годзе. На прыступках палаца Прафсаюзаў зрабілі іправізаваныя ўзвышшы для прамоўцаў. За палацам і ў кожным дворыку шмат аўтазакаў, на праспекце корак. На прыступках Мікалай таткевіч, Рыгор Кастусёў, Андрэй Дзмітрыеў замест збітага Ўладзіміра Някляева, Яраслаў Раманчук, Дзмітры Ус, Віталь Рымашэўскі. Алесь Міхалевіч стаіць збоку плошчы.


20-50 Статкевіч заклікае ісці да адміністрацыі, народ выходзіць на праспект. Дарогу ім перагароджвае кардон супрацоўнікаў ДАІ, які людзі проста абыходзяць.


21-00 Калоны людзей рушылі чамусці не ў бок адміністрацыі, а ў бок плошчы Незалежнасці. Людзі крычаць: “Сыходзь!”
21-20 Натоўп расцягваецца ўздоўж усяго праспекта. Галава калоны падыходзіць да плошчы Незалежнасці, апошнія людзі яшчэ адыходзяць ад Кастрычніцкай.


21-30 Народ спачатку сабраўся ля Чырвонага Касцёла, але потым нейкая частка пабегла да Дома ўраду і туды паступова перацягнуліся ўсе.Побач з помнікам Леніну усталявалі гукаўзмацняльную апаратуру. Удзельнікі шэсця не разумеюць, навошта было ісці на плошчу Незалежнасці. Плану дзеянняў, відавочна, няма.


21-50 Па паралельных вуліцах прыбываюць машыны са спецназам. Шмат аўтазакаў стаіць з боку ўезда на пракінг ГЦ "Сталіца".


22-00 Кандыдаты абвяшчаюць пра неабходнасць ісці ў Дом ураду на перамовы з сілавікамі.


22-20 Кандыдаты з групай людзей падышлі да дзвярэй але яны зачыненыя і з таго боку ніхто не адчыняе. У пэўны момант радаецца гук разбітага шкла. Шкляныя дзверы пачынаюць разбіваць правакатары, якія з'явіліся сярод прыстуных. Віталь Рымашэўскі і яшчэ нейкія людзі спрабуюць адцягваць тых, хто бье шкло. Пры гэтым ля дзвярэй знаходзіцца невялікая група людзей. Большасць стаіць за помнікам Леніна. Некаторыя крычаць, каб перасталі біць шкло.


22-50 У натоўп, што стаіць на прыступках урываецца калонай спецназ. Рымашэўскаму разбіваюць галаву. Людзей адціскаюць ад будынка, некаторыя падаюць, бо прыступкі слізкія. Лідэры акцыі з апаратурай заклікаюць не сыходзіць з плошчы і заклікаюць міліцыю не біць людзей.


23-00 Хлопцу разбілі галаву, калі АМАП скідаў людзей з ганку Дома ўраду. Ён распавядае пра гэта, і ў гэты момант яго валіць з ног першы шэраг з "другога прышэсця" АМАПу, які вярнуўся, каб рассячы натоўп на часткі.


23-10 Ланцуг спецназу сыходзіць ад Дому ўраду. Натоўп пляскае амапаўцам у далоні. Адзін з праваахоўнікаў згубіў свой шчыт. Хлопец з натоўпу падабраў яго і аддаў шчыт амапаўцу. Амапаўцаў параўнальна няшмат. Іх далейшыя дзеянні невядомыя. Праспект Незалежнасці не перакрыты, рух транспарту не спыняецца. Спецназаўцы сядзяць у аўтобусах і нікога не чапаюць.


23-12 З правага боку ад Дому урада выйшла 5 чалавек у чорных шапках і паліто. Ад іх нясе алкаголем. Яны ідуць у бок дзвярэй і зноў радаецца звон бітага шкла. Частка натоўпу зноў пачынае падыходзіць да дзвярэй. Сведкі кажуць, што гэтыя людзі ў чорных паліто сядзелі ў ялінках зправа, а потым выйшлі.


23-15 Каля паркінгу "Сталіцы" дзе стаяць аўтазакі пачалася перагрупоўка сілаў спецназу. Яны выстраіліся шэрагамі. Машыны "хуткай", што стаялі побач з універсітэтам імя Танка з'ехалі.


23-20 На плошчы пачынаецца "зачыстка". Толькі што спецназ зноў падышоў да Дому ўраду. Проста перад уваходам стаіць шмат аўтазакаў. Удзельнікаў акцыі хапаюць у валакуць у аўтазакі.


23-22 Па праспекце з кірунку ГУМа пад'яжджае шэраг ваенных аўтамабіляў з ўнутраныммі войскамі. Частка людзей уцякае ў бок станцыі метро "Інстытут культуры" па мосце над чыгункай. Частка людзей уцякае ў бок станцыі метро "Інстытут культуры". Іх пераследуюць.


23-25 На плошчы Незалежнасці адбываецца зачыстка. Людзей разбіваюць на часткі, збіваюць і затрымліваюць. Каля Дома ўрада стаіць шэраг аўтазакаў, некаторыя з іх, запоўненыя людзьмі, ад'ехалі. Да міліцэйскага спецназу далучыліся вайскоўцы ўнутраных войскаў. АМАП ідзе і ідзе, аддзяліў Дом ураду ад натоўпу ланцугом у пяць шэрагаў, даходзіць шосты шэраг. Лідэры з апаратурай ля помніку заклікаюць не сыходзіць з плошчы і заклікаюць міліцыю не біць людзей.


23.25. Плошча Незалежнасьці практычна цалкам зачышчаная ад дэманстрантаў. Застаюцца толькі аўтазакі, у якія міліцыянты закідваюць затрыманых удзельнікаў акцыі.


23.40. Ад плошчы Незалежнасці а'дехалі 16 машынаў з вайскоўцамі.


00:33 Кандыдат на прэзідэнта Ўладзімір Някляеў знаходзіцца ў гарадской клінічнай лякарні хуткай медычнай дапамогі. Ён у прытомнасці, пагрозы яго жыццю няма. Пра гэта паведаміў журналістам галоўны лекар установы Віктар Сірэнка. Побач з Някляевым знаходзіцца яго жонка. Больш падрабязную інфармацыю пра стан здароўя палітыка лекары абяцаюць пазней.


00:50. Затрыманы старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.


01:20 Сведкі бачылі, што амапаўцы душылі Саннікава нагамі. Лёс кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава і яго жонкі, журналісткі Ірыны Халіп, дагэтуль невядома. Невядома, ці былі яны затрыманыя.

Таксама на ад'ездзе з плошчы быў затрыманы кандыдат Рыгор Кастусёў.


01.30. Затрыманы Мікола Статкевіч.


01:37 200 чалавек стаяць у двары Акрэсціна тварамі да сцяны. У аўтазаках іх жорстка збівалі нагамі АМАПаўцы. Шмат людзей у аўтазаках ля акрэсціна. Прыблізна затрымана каля 700 чалавек.


01.40 Кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева гвалтам забралі з бальніцы. Яго жонку Вольгу зачынілі ў пакоі побач, а яго забралі сямёра невядомых. Някляева валаклі па падлозе невядома куды.


Жонка Ўладзіміра Някляева Вольга паведаміла ў інтрэв'ю Еўрарадыё, што невядомыя без усялякіх пасведчанняў прыйшлі ў лякарню і вывалаклі палітыка невядома куды. Жанчына "крычэла так, што было чуваць на вуліцы". Ёй скруцілі рукі, ніхто не падышоў на дапамогу.


Уладзімір Някляеў атрымаў атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, яму ўводзілі седатыўныя сродкі, каб знізіць ціск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі