Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.
Палякі прывязуць у Мінск спектакль для інтэлектуалаў
І прадэманструюць беларусам тэндэнцыі сучаснага еўрапейскага тэатра.
Аўтар: Міра Шульц 28.10.2011 15:30
Спектакль “Польшча-сцэна-суполка” заяўлены у форме лекцыі, і сам гэты факт можа крыху збянтэжыць неабазнанага гледача – падаецца, што гэта будзе нешта глыбока тэарэтычнае і даволі нуднае. Але ня ў гэтым выпадку,- падбадзёрваюць арганізатары! Бо на спектаклі будуць задзейнічаныя акцёры, дыджэі, відэаінсталяцыі, ды і самі гледачы стануць удзельнікамі паказу.
“Глядач, вядома, павінен быць тэатральным, падрыхтаваным, бо сама форма паказу будзе вельмі цікавай, – распавядае арганізатар падзеі Маруся Дашук. - Яны будуць рабіць лекцыю, у якой у вельмі незвычайнай форме падрабязна распавядуць пра сучасны польскі тэатр”.
Такая тэатральная форма зараз шырока распаўсюджаная ў Польшчы, ды і ўвогуле, у Еўропе, кажа Маруся. Падчас падобнай лекцыі можна даведацца адразу пра шэраг тэатраў той ці іншай краіны ў інтэрактыўнай форме. Жыццё у такой тэатральнай лабараторыі, так бы мовіць, кіпіць і так дынамічна развіваецца, што ў выніку лекцыя ператвараецца ў сапраўдны перформанс!
“Гэта нават не тэатр у нашым разуменні, – тлумачыць Маруся Дашук. - Гэта такі тэатральны цэнтр, дзе шмат пляцовак і дзе праходзіць вельмі шмат тэатральных праектаў. Там няма тэатральнай трупы, а ў кожным праекце занятыя акцёры і рэжысёры з розных тэатраў. Гэта можна назваць больш тэатральнай лабараторыяй, а не тэатрам”.

Паколькі ў нашай краіне нічога падобнага няма, то паглядзець спектакль будзе цікава не толькі аматарам тэатру, але акцёрам і рэжысёрам. Тады, магчыма, такая ідэя прыжывецца і на адной з нашых тэатральных пляцовак, а аматараў тэатральнай дзеі стане значна больш, спадзяюцца арганізатары.
Праект “Польшча-сцэна-суполка” будзе ладзіцца на двух мовах: польскай з перакладам і часткова на рускай (відэа з субцітрамі). Паглядзець пастаноўку можна 3-га лістапада на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Уваход на спектакль вольны.
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
а ўваход вольны? ці хопіць для ўсіх месца? ці трэба квіткі загадзя ўзяць?
а яшчэ цікава, ці трэба квіткі браць загадзя? няўжо ўсе жадаючыя ўлезуць у гэты тэатр) ён зусім невялікі, калі я не памыляюся :)
Дакладна не зразумела на якіх мовах? "...польскай з перакладам" на якую? Бо далей напісана "і часткова на рускай (відэа з субцітрамі)".
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне