Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.
Пацвярджаецца інфармацыя пра праверку вынікаў галасавання на "Еўрафэсце"
Некалькі крыніц пацвердзілі БелаПАН інфармацыю аб тым, што яна праводзіцца.
Аўтар: Еўрарадыё 20.02.2012 21:41Нагадаем, 16 лютага партал TUT.BY паведаміў аб тым, што з-за неадназначнай рэакцыі грамадскасці на вынікі фіналу "Еўрафэсту" Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся разабрацца, наколькі аб'ектыўна быў вызначаны пераможца конкурсу. Для гэтага была створана спецыяльная камісія, куды нібыта ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку спецыялісты па абароне інфармацыі.
Як паведаміў БелаПАН лідар гурту Litesound Дзмітрый Каракін, паводле яго інфармацыі, камісія сапраўды працуе, але яе склад "засакрэчаны, каб пазбегнуць карупцыйных дзеянняў з боку зацікаўленых людзей".
Члены камісіі таксама гутараць з прадстаўнікамі журы конкурсу. Адзін з суддзяў, спявак Аляксей Хлястоў, расказаў, што падчас такой размовы ў яго, напрыклад, пацікавіліся меркаваннем аб усіх фіналістах і спыталі, якія ацэнкі ён паставіў кожнаму канкурсанту.
Між тым у самой Белтэлерадыёкампаніі працягваюць настойваць на тым, што не ведаюць аб існаванні якой-небудзь камісіі.
Нагадаем, па выніках фіналу "Еўрафэсту", які адбыўся 14 лютага, было аб'яўлена, што Беларусь на "Еўрабачанні-2012" у Баку будзе прадстаўляць спявачка Алена Ланская.
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Алёна Ланская збіраецца ў Баку на Еўрабачанне
- Крымінальная справа па фальсіфікацыі вынікаў “Еўрафэста” не распачатая
- Дзмітрыя Баранава звольнілі з БТ
- Litesound скардзяцца на недахоп грошай для “Еўрабачання”
- Дзяўчаты, якія нас уразілі, парадавалі і прымусілі імі ганарыцца (фота)
- Зімоўскі: Я ніколі не кантраляваў працэс галасавання на "Еўрафэсце"
- Аляксандр Ціхановіч папрасіў прабачэння ў гурта Litesound
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне