фанатэка

  • Конкурсы
  • Сёння Yellow Brick Road абяруць беларускі тэкст для песні 30's

Сёння Yellow Brick Road абяруць беларускі тэкст для песні 30's

14 лютага Еўрарадыё скончыла прыём перакладаў на конкурс і перадало іх музыкам.

Аўтар: Еўрарадыё 15.02.2012 13:20

Гурт Yellow Brick Road вырашыў перакласці на беларускую мову сваю песню "30's", і разам з Еўрарадыё прапанаваў слухачам дапамагчы гэта зрабіць.

 

Музыкі адзначылі, што не патрабуюць дакладнага перакладу: галоўнае, каб новы тэкст для "30's" быў мілагучны. І, кіруючыся гэтым, сёння YBR выберуць з 9 перакладаў лепшы.

 

Аўтару лепшага перакладу музыкі абяцаюць падарыць запрашэнні ажно на тры свае канцэрты і live-DVD “Honeymoon”. Тыя, хто трапіць у пяцёрку лепшых, атрымаюць ад Еўрарадыё дыскі іншых беларускіх каманд і шмат розных прыемных дробязяў.

 

Дарэчы, як прызналіся Yellow Brick Road Еўрарадыё, пад новую беларускамоўную версію "30's" яны плануюць перамантаваць і кліп на гэту песню.

 

Ніжэй можна пабачыць пераклады ўсіх удзельнікаў і арыгінал песні.

 

Улад Ізраілаў

Ці гатовыя вы да гісторыі бясконцай?

Да гісторыі, дзе жывеш жаданьнем памерці

 

Вочы заўсёды расплюшчаны, 

я не магу ваду піць, і валасы на галаве не растуць

Я начаплю акуляры сонечныя, 

калі выйду ў народ - можа мяне і заўважаць

 

Няма грошай, дакументаў і імя

Дыхання няма, шкада, ганьба

 

я вельмі баюся на могілках, і тых, што зніклі для мяне

Для мяне робяць рэчы, з музыкай лепшай, ня вартай мяне.

 

 

Яўген Якавенка

Ці гатовыя вы да гісторыі бясконцай?

Да гісторыі, дзе жывеш жаданьнем памерці

 

Вочы заўсёды расплюшчаны, 

я не магу ваду піць, і валасы на галаве не растуць

Я начаплю акуляры сонечныя, 

калі выйду ў народ - можа мяне і заўважаць

 

Няма грошай, дакументаў і імя

Дыхання няма, шкада, ганьба

 

я вельмі баюся на могілках, і тых, што зніклі для мяне

Для мяне робяць рэчы, з музыкай лепшай, ня вартай мяне.

 

 

Хельга Вольке

Ці ўпэўнена ты, чуць легенду нязменнай?

Гісторыю тую, у якой жывое апынецца памерлым.

 

Мае вочы не стулены, я не магу ваду піць, на галаве нібы не растуць валасы.

Я вазьму акуляры ад сонца, калі ў люд пайду, але урэшце прыкмецяць мяне яны.

 

Без грошай, без пашпарту і без імя

Не дыхаю, на жаль, што за журба?

 

Мне жудасна быць на кладах, бо для мяне раптоўна знікаюць твары.

Людзі надаюць мне вагу, але з музыкай лепш, урэшце прыкмецяць яны.

 

 

Воля Светайла

ты гатовы

да гiсторый без канца?

да гiсторый,

дзе толькі смерць замест жыцця

 

заўжды расплюшчаны вочы

ведаю - хочаш

запіць і выйсці у акно

апрануты у шэры

ведаю меру

заўважыць каб пасля ўсяго

 

няма грошай,

дакументаў i iмя

нечым дыхать,

выйсце толькі для нуля

 

але на могiлках страшна,

гляджу адважна

знiкаюць ценi у метро

сумую я на планеце

з музыкай лепей

заўважыць каб пасля ўсяго

 

 

Мар'яна Вясінская

 Ці вы з намі? Завітаем ў вас у сьне.

Завітаем, наш прыпынак - іншасьвет.

Расплюшчаныя вочы, далей ня збочыць, мы йдзем наўпрост у нішто.

Паўсюль гучаць фанфары - я ў акулярах, цяпер заўважаць нарэшце ўсё.

Мы ня маем дакументаў і імя.

Мы ня маем. Вось дык ганьба, вось дык жаль!

Заляталі здані, ляскат зубамі, навокал сінія масты,

Людзі робяць рэха, з музыкай лепей, цяпер заўважаць нарэшце ўсё.

 

 

Людміла Нікіценка

Ці гатовы ты да гісторыі, што не мае канца?

Да гісторыі, дзе жыцце марыла б стаць смерццю.

 

Мае вочы заўжды глядзяць на сьвет,

Я не магу піць, ды й валасы не растуць на маёй галаве.

Я надзену сонечныя акуляры, калі пайду да людзей,

Тады яны нарэшце ж змогуць заўважыць мяне. 

 

У мяне няма грошаў, няма дакументаў і імя

Няма подыху, які жаль, які сорам.

 

Але ж мне сапраўды жахліва на могілках

І твары знікаюць для мяне ў гэты момант.

Людзі цікавяць мяне,

Ды й толькі музыка дапамагае мне, з ёй мне лягчэй:

Яны нарэшце ж змогуць заўважыць мяне. 

 

 

Дана Антановіч

У вялікіх акулярах

Чорных на паўтвары.

Людзі не пазнаюць,

Але ўсё ж такі...

ты пяеш аўтаматычна,

і не так,як я хацеў.

будзь жывым і артыстычным.

Бяры ў жыцці свім удзел.

 

Бяры з сабою акуляры.

І паўсюль спявай.

Не зважаем на пачвараў-

(па панятках зграй).

 

але ўсе ж такі...

 

 

Байсан

00's (zeroes) 

Аюрведа, модны стары-новы дзэн

Паралельны тым хто мае стос праблем

 

Я на краю Еўропы, я п’ю джын-тонік і цень мой лёг на асфальт

Ізноў міма касы,

вал-тузім сказы

каб нас пачулі ў гэтым шоў

 

На кармане ні граша ні гашыша

Няма візы, толькі голая душа

 

І ўсё олрайт навокал трапляюць на вока флюарэсцэнтныя вагні

Калі сам як сонца усё робіцца бордза і няма месца для фігні

 

 

Глеб Лабадзенка

 Ты гатовы да гісторыі бяз дна?

Адмыслова я не зачыню вакна.

Будзе вочы ў вочы – цяжка саскочыць, ня думаць больш пра адно.

Будзем крочыць-крочыць, сьвет крываточыць – нібы чырвонае віно.

Варта жалю: я згубіў ўсе пашпарты.

Напужалі сьветлафоры і масты.

Я іду па полі, у гэтай нядолі – мінаюць людзі ў паліто.

Ў каляровай сцэне музыкай ценяў гуляем з горадам ў лато.

 

 

 

Прызы ад "Еўрарадыё":

 

Кліп на песню:

 

Аўдыё:

Yellow Brick Road - 30's.mp3

 

Тэкст песні Yellow Brick Road - 30's:

Are you ready, to the story without the end?
To the story, Where live wished to become dead

My eyes are always open, I can’t drink water and hairs don't grow on my head
I will dress sun glasses when go to the masses, they can notice me after all

Have no money, have no documents and name
Have no breathing, what a pity, what a shame

But I am really scared at the cemetery, and faces disappear for me
People make me matter, with music it's better, they can notice me after all


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз асобных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.

Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.

Зламыснікі знеслі фантан коштам 60 мільёнаў рублёў.