Пра беларускую культуру раскажа еўрапейская інфармацыйная сістэма

Як інфармуе БЕЛТА, адпаведную дамоўленасць дасягнулі Міністэрства культуры нашай краіны і Генеральны дырэктарат па пытаннях дэмакратыі Савета Еўропы.

Беларусь і Савет Еўропы будуць рыхтаваць інфармацыю пра стан і развіццё сферы культуры для яе наступнага рзмяшчэння ў інфармацыйнай сістэме "Кампендыўм". Гэтая праграма — транснацыянальны інтэрнэт-праект, распачаты ў 1998 годзе кіраўнічым камітэтам па культуры Савета Еўропы. Ён ажыццяўляецца сумесна з Еўрапейскім інстытутам параўнальнай культуралогіі (ERICarts) і ўяўляе культурную палітыку еўрапейскіх краін, яе тэндэнцыі і інструменты, а таксама злучаныя з ёй грамадскія дыскусіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі