У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
Пракуратура вырашыла не заводзіць справу на Сяргея Міхалка
У словах лідара “Ляпісаў” пракуроры не знайшлі грамадска небяспечнага ўчынку, але вяртацца ў Беларусь музыкант пакуль не збіраецца.
Аўтар: Ілля Маліноўскі 06.02.2012 14:26
Пракуратура не будзе пачынаць крымінальную справу супраць лідара гурта “Ляпис Трубецкой” Сяргея Міхалка з-за адсутнасці ў яго словах крымінальнага ўчынку. Пра гэта гаворыцца ў лісце з пракуратуры Мінска, які атрымала адвакат музыканта.
"Напісана, што паводле вынікаў гэтай праверкі, прынятае працэсуальнае рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з-за адсутнасці грамадска небяспечнага ўчынку, прадугледжанага крымінальным законам, – зачытвае ліст з пракуратуры прэс-сакратар "Ляпісаў" Аляксандр Бергер. – Тут напісана чысло 22.12.2011 года, але мы атрымалі яго толькі праз месяц".
Праўда, пакуль Сяргей Міхалок у Беларусь не ездзіў, а калі нават збярэцца, то афішаваць гэтага не будзе, дадае Бергер.
Нагадаем, у кастрычніку мінулага года Сяргею Міхалку прыйшла павестка ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска. Але ў гэты час ён знаходзіўся ў замежным туры і на сустрэчу не прыйшоў. Пазней, следчы патлумачыў Еўрарадыё, што крымінальная справа не заводзілася, а пракуратура праводзіць праверку па факце выказванняў музыканта ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, у якіх ён жорстка крытыкаваў кіраўніка Беларусі.Прынятае працэсуальнае рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з-за адсутнасці грамадска небяспечнага ўчынку, прадугледжанага крымінальным законам
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- "Ляпис Трубецкой" выступіў у Смаленску (фота, відэа)
- Міхалок стане рабочым карэспандэнтам і напіша песні пра гарачыя падзеі
- Пракуратура нарэшце адказала на запыт па Міхалку
- Асаблівасці беларускай журналістыкі на прыкладзе запыту пра Міхалка
- Ляпис Трубецкой паказаў відэа на песню "Путинарода" цалкам
- Лукашэнку крыўдзіць Міхалок, а КДБ – femen
- Старыя джынсы Міхалка сталі музейным экспанатам
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне