У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
Праваабаронцы: Стала ясна, што Бяляцкага судзілі не з эканамічных прычынаў
Прысуд Алесю Бяляцкаму пакінулі без зменаў. У аўторак суд не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцы, якога асудзілі на 4,5 гады калоніі з канфіскацыяй.
Аўтар: Наста Манцэвіч 24.01.2012 08:57
“З гэтага моманту прысуд набывае законную сілу, то бок Бяляцкі ўжо лічыцца насамрэч вінаватым, — тлумачыць праваабаронца Наста Лойка. — Яго ў бліжэйшы час перавядуць у калонію па месцы адбыцця пакарання, і таксама накладуць канфіскацыю на маёмасць”.
Паводле словаў Лойкі, праваабаронцы ў бліжэйшы час пададуць скаргу ў Вярхоўны суд і Камітэт па правах чалавека ААН.
“Асноўны механізм — гэта, канешне, Вярхоўны суд, але шанцаў я асабліва не бачу”, — канстатуе яна.
Нагадаем, сёння ў Мінскім гарадскім судзе разглядалі касацыйную скаргу па справе Алеся Бяляцкага. Разгляд адбываўся ў адсутнасць асуджанага. Выступаючы на судзе, пракурор Кірыл Чубкавец назваў ранейшы прысуд справядлівым. Ён заявіў, што віна Бяляцкага даказаная і пакаранне трэба пакінуць без зменаў.
Адвакат Зміцер Лаеўскі хадайнічаў, каб Бяляцкаму змянілі меру стрымання і звяртаў увагу на тое, што дзяржаве кампенсавалі прызнаную судом шкоду. Тым не менш, суддзя пакінула прысуд без зменаў — 4,5 гады зняволення з канфіскацыяй. Сярод апісанай маёмасці — кватэра, якую займалі паплечнікі Алеся Бяляцкага па праваабарончай дзейнасці. Пасля разгляду касацыі яны пачалі выязджаць з офіса, які займалі з 2000 года.
"Лукашэнка адназначна сказаў: хай аддасць грошы — і будзе на волі. Справа аказалася не ў грошах. Грошы ўнеслі. Шкоду, якая нібыта была нанесеная Бяляцкім і вызначаная судом першай катэгорыі, гэтая шкода была пагашаная... Але рашэнне не змянілася! Справа абсалютна палітычная, і ніякага эканамічнага падатковага складніку ў справе Бяляцкага не існуе", — мяркуе праваабаронца Таццяна Равяка.
Яна і яе калегі спадзяюцца, што сабраныя грошы яшчэ змогуць паўплываць на датэрміновае вызваленне Алеся Бяляцкага. Цяпер жа асноўная праблема ў тым, што невядома, што будзе з кватэрай, дзе месціцца офіс “Вясны”.
“Яшчэ нас ніхто не высяляе, судовых выканаўцаў няма, — працягвае Лойка. — Але мы рыхтуемся, што з дня на дзень могуць прыйсці і забраць кватэру. У кожным выпадку мы будзем працягваць сваю дзейнасць, будзем знаходзіцца ў нейкіх іншых месцах, на іншых офісах. І ў бліжэйшы час думаем аднавіць сваё сталае памяшканне. Але сваю дзейнасць будзем працягваць у кожным выпадку, і да нас можна будзе звяртацца”.
- аудио
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Апісалі маёмасць на лецішчы Алеся Бяляцкага ў Ракаве
- Кампанія "Гавары праўду" дапамагла магіляўчанцы вярнуць працу
- Палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў узнагароду абаронцы правоў чалавека
- Палітвязню Алесю Бяляцкаму далі суткавае спатканне з жонкай
- Пракуратура не пачне крымінальную справу за крадзеж пашпарта
- У Беларусі нельга заключыць аднаполы шлюб, але можна памяняць пол
- У Парыжы патрабавалі вызваліць Алеся Бяляцкага (фота)
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне