Рашэнне наконт хвалі Аўтарадыё прынятае

Такую інфармацыю паведамілі Еўрарадыё ў Мінінфармацыі, а таксама пацвердзілі ў Мінсувязі. Але Аўтарадыё працягвае плаціць за частату, якой не карыстаецца.

Аўтар: Наста Манцэвіч 17.08.2011 17:06

110817 Mancevi4_Autoradio.mp3

 

Паўгода прайшло з таго часу, як спыніла вяшчанне Аўтарадыё. Рашэнне, што будзе з частатой, на якой знаходзілася радыёстанцыя, ужо прынятае, але яго не агучваюць.


Мінсувязі: “Пры Міністэрстве інфармацыі ёсць камісія, якая разглядае гэтыя пытанні. У нас гэтае рашэнне ёсць, але мы яго не будзем каментаваць, таму што толькі камісія каментуе…”


Старшыня камісіі, намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Слабадчук, цяпер у адпачынку. Ва ўпраўленні электроннымі СМІ Мінінфармацыі кажуць, што “у кожным разе дадзеная інфармацыя толькі для службовага карыстання”.


Тым часам Аўтарадыё працягвае плаціць за частату, якой не карыстаецца. За паўгода заплацілі каля 10 мільёнаў, — кажа дырэктар Аўтарадыё Юрый Базан:


“Нягледзячы на тое, што мы не працуем на гэтай частаце, мы абавязаны плаціць, паколькі гэтыя частоты для нас выдзеленыя. Што будзе далей, шчыра кажучы, я не ведаю. Разлічваем хоць на нейкі здаровы сэнс…”


Еўрарадыё: Ці чулі вы, што плануюць рабіць з гэтай частатой? Каму перададуць? Магчыма, будуць праводзіць тэндар?


Юрый Базан: “Вы калі-небудзь чулі пра тэндар на частату ў Мінску? Я — не. Я не ведаю, што гэта за працэдура… Тут яшчэ асаблівасць у тым, што частата выдзелена непасрэдна і ўзгоднена па сумяшчальнасці ў тым ліку з Еўрапейскім саюзам электрасувязі. І яна прывязаная непасрэдна да кропкі выпраменьвання на Прытыцкага. Тэхнічна гэта даволі складана. Але ў нашай краіне ўсякае, канешне, бывае”.


Мінінфармацыі анулявала права на вяшчанне. Але як юрыдычная асоба Аўтарадыё працягвае існаваць. Таму і офіс з тэхнікай застаецца, тлумачыць Юрый Базан:


“Мы плацім за арэнду, за ўсё… Выконваем некаторыя замовы па гуку. Канешне, гэтага хапае толькі на тое, каб закрыць бягучыя выдаткі. Без эфіру. Вельмі цяжка, натуральна, асабліва ўлічваючы, што цяпер крызіс, і колькасць арганізацый ці людзей, якіх цікавіць апрацоўка гука, рэзка зменшылася. Будзем неяк жыць, існаваць. Але хочацца ў эфір”.


Аўтарадыё чакае адказу ад Міністэрства сувязі наконт далейшага лёсу радыёстанцыі. З адказу, які яны атрымалі нядаўна, нічога не зразумела…


Юрый Базан: “Паколькі сітуацыя неяк змяняецца, то я ўжо двойчы звяртаўся ў Мінінфармацыі, каб вырашыць гэтае пытанне ў несудовым парадку. Мы атрымалі адказ, з якога нічога не зразумела. Так што давялося яшчэ раз звярнуцца ў канцы мінулага тыдня”.


На гэтым тыдні дырэктар Аўтарадыё спадзяецца ўсё ж такі атрымаць адказ.


Каментары

  • Катя, Чтв, 2011-08-18 12:52

    Врятле такое возможно. Скорее всего на их волне будет вещать что-нибуь с песнями Дорофеевой и новостями аля АГЛ накормил страну даже в жесточайший кризис!

  • Ананiмны, Чтв, 2011-08-18 05:10

    Можа, перададуць частату Эўрарадыё? Не было такіх чутак?

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

    Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

    Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

    Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

    У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

    На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

    Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

    У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

    З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.

    Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.