Ратаваць мінскі “Партызан” будуць футбольныя фанаты са Швецыі і Шатландыі

У той самы час генеральны дырэктар клуба Людас Румбуціс шукае грошы, каб разлічыцца з футбалістамі.

Аўтар: Зміцер Кустоўскі 17.02.2012 12:31

Як даведалася Еўрарадыё, 17 лютага заўзятары футбольнага клуба “Партызан” падаюць дакументы для рэгістрацыі грамадскага аб’яднання.

 

“Недзе ў пачатку сакавіка будзе ўсё гатова. Нас зарэгіструюць. Тады ўсё пачнецца: будзе ўступны ўзнос і членскія ўзносы прыкладна па 50 тысяч рублёў”, — распавядае Еўрарадыё кіраўнік клуба заўзятараў “Партызана” Леанід Пяткевіч.

 

Па яго словах, зараз ідзе актыўны збор сродкаў для падачы заяўкі новага футбольнага клуба ў другую лігу чэмпіяната Беларусі. Таксама чакаецца фінансавая падтрымка з боку еўрапейскіх прыхільнікаў “Партызана”. Фанаты шатландскага “Селтыка”, шведскага “Хаммарбю”, нямецкіх “Бабельсберг”, “Санкт-Паўлі” (Гамбург) і чэшскага “Багеміанс-1905” (Прага) таксама хочуць выратаваць мінскі клуб.

 

Сама ідэя стварэння футбольнага клуба ўжо не падаецца такой нерэальнай. З аўторка футбалісты “Партызана” пачалі трэніравацца.

 

Леанід Пяткевіч: “Прыходзяць на прагляд хлопцы і з іншых клубаў. З “Зоркі” здаецца, з БАТЭ нехта ёсць. Таксама з дзіцячых каманд, 1993-1994 года нараджэння. Яны, быццам, не хочуць кідаць футбол. Усё ж такі ў другой лізе ўзровень павышэй, чым у дзіцячым чэмпіянаце”.

 

Трэніроўкі праходзяць на запасным полі “Трактара”. З юрыдычным адрасам для рэгістрацыі аб’яднання дапамог генеральны дырэктар “Партызана” Людас Румбуціс. Увогуле, фанаты ўвесь час звяртаюцца да яго, калі ўзнікаюць пытанні. Сам Людас Румбуціс шукае грошы, каб разлічыцца па даўгах з футбалістамі мінулагодняга склада “Партызана”. А чым будзе займацца пасля ліквідацыі клуба, пакуль не задумваўся.

 

Людас Румбуціс: “Усе ўжо звольнены, але мы з імі да канца не разлічыліся. Магчыма, я магу проста сыйсці і ўсё, але гэта не правільна будзе ў адносінах да людзей. Давайце я спачатку гэта зраблю, а пасля пабачым, што будзе. Я 4 гады не быў у адпачынку, мне проста вельмі неабходны адпачынак”.

 

Цікава, што вядучы тэлеперадачы “Час футбола” Мікалай Хадасевіч не верыць, што ў мінскіх фанатаў атрымаецца аднавіць клуб.

 

Мікалай Хадасевіч: “Тое, што яны збіраюцца знайсці 70 мільёнаў рублёў узноса — гэта толькі першы крок. За гэтым жа ідзе арганізацыя трэніровак, трэнерскага штаба, раз’ездаў, аўтобусаў і гэтак далей. Мусіць быць добрае фінансаванне, за якім мусіць стаяць вялікае прадпрыемства з вялікімі магчымасцямі”.

 

Мікалай Хадасевіч здзіўляецца, чаму федэрацыя футбола, ведаючы пра фінансавыя праблемы “Партызана”, нічога не зрабіла, каб пакінуць у вышэйшай лізе 12 камандаў.

 

Мікалай Хадасевіч: “Маглі б падрыхтаваць нейкую глебу, каб чэмпіянат не набыў такую форму з 11 камандамі, з нерытмічным календаром, з многімі праблемамі, якія будуць выпаўзаць на працягу сезона”.

 

Нагадаем, мінскі “Партызан” за сваю гісторыю двойчы станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіяната Беларусі, а таксама двойчы выйграваў кубак краіны. У гэтым годзе клубу мусіла споўніцца 10 гадоў.

 

Фота: goals.by


Каментары

  • Ян, Птн, 2012-02-17 08:08

    Добрая навiна, дзякуй!!!

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

    Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

    Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

    Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

    У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

    На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

    Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

    У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

    З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.

    Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.