У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
Гурт RockerJoker прэзентаваў новыя песні ў пашыраным складзе
Адбылося гэта падчас святкавання 10-годдзя каманды ў клубе "Графіці".
Аўтар: Ілля Маліноўскі 23.01.2012 14:23
RockerJoker заўсёды спрабуе здзіўляць сваіх прыхільнікаў новымі рашэннямі. Хлопцы шмат разоў казалі, што стаяць на месцы для іх нецікава, што трэба ўвесь час расці, але ніяк не маглі вырашыць, у якім накірунку рухацца. Літаральна за тыдзень да святкавання свайго другога дня нараджэння, які музыкі ўпарта называюць 10-годдзем, было вырашана дуэт пераўтварыць у квінтэт. Да асноўнага складу дадаліся гітарыст і кантрабасіст "Серебряной свадьбы" Зміцер Гаўрылік і Арцём Гаўрушын, ды клавішнік Макс Івашын. 
"Новы склад - гэта тыя людзі, пра якіх гады тры таму мы маглі толькі марыць, і мы бязмерна шчаслівыя. Здаю сакрэт: мы плануем зрабіць бліжэй да вясны альбом разам з імі. Але гэта будзе канцэртны альбом, - адкрывае сакрэты пасля выступу Макс Сіры. - У нас назапасілася пэўная колькасць песень, якія мы адсейвалі, і па розных прычынах не выконвалі. Зараз у нас ёсць жаданне нарэшце іх дастаць і зрабіць".

Пакуль жа музыкі выканалі толькі сем песень у новым складзе, шэсць з якіх з новай праграмы. І тут варта адзначыць, што новыя трэкі зусім не падобныя на звыклых RockerJoker.
"Пры пашыраным складзе станоўчыя змены непазбежныя, прычым, гэта толькі палова з'явы, гэта як інь-янь уплывае адно на адно, - дзеліцца сваімі ўражаннямі ад ігры з гуртом клавішнік Макс Івашын. - Пачаць варта з таго, што RockerJoker вельмі змяніўся з новымі песнямі. Я не хачу сказаць, што яны былі ашалелыя, але песні сталі больш дарослымі, больш душэўнымі і ў тым ліку цікавымі з музычнага пункту гледжання. Таму, гэта яны паўплывалі на з'яўленне пашыранага складу, а з'яўленне пашыранага складу будзе ўплываць ужо на песні".

Апошняй песняй аддзялення з пашыраным складам, стаў шырокі, моцны трэк "Бурые вестники". Самі музыкі ў жарт называюць яе "Саня-2", але насамрэч, ніякіх сувязяў гэтыя кампазіцыі не маюць.
Канцэртнае выкананне "Бурых вестников":
BuryeVestniki.mp3
"Я ўжо казаў гэта на канцэрце, але паўтаруся, - каментуе з'яўленне гэтай песні Міхей Насарогаў. - Гэта не мае словы, тым не менш. У смутныя часы, калі плётка выдаецца за праўду, калі правы той, хто кажа гучней, мы проста абавязаныя ўзняць нейкі палец, кшталту: "Но-но! Задумайцеся!". Кожнае дзеянне адэкватнае пасля разважанняў. То бок для мяне "Бурые вестники" - гэта дастаткова моцная сублімацыя складаных сацыяльных замарочак. Яна актуальная для гэтага часу незалежна ад краіны".

Пасля невялічкага перапынку RockerJoker з'явіліся ўжо звыклым дуэтам і выканалі выбарку песень з двух альбомаў. Калі падчас праслухоўвання новых кампазіцый публіка збольшага слухала, то тут ужо спявалі ўсе разам. Хлопцы нават казалі потым, што не чулі сваіх вакалаў за хорам прыхільнікаў.

Паміж песнямі ўдзельнікі выпівалі ды кідалі жарты кшталту "10 год баявых дзеянняў не кожны вытрымае, так што радуйцеся, што RockerJoker дагэтуль з вамі!", ці "Падзякуем нашай краіне, за тое, што яна здольная нараджаць такіх музыкаў, як гурт RockerJoker". Падчас выканання песні "Америка" на сцэну выйшаў вакаліст гуртоў "Кассиопея" ды "Петля Пристрастия" Ілля Чарапко-Самахвалаў, які зняўся ў кліпе на гэты трэк. Ілля распрануўся да кальсонаў і з'еў трэк-ліст "джокераў", які ляжаў на сцэне. Гэта прымусіла музыкаў зрабіць яшчэ адзін антракт, каб скласці новы спіс песень.

Скончыўся выступ бліжэй да 23-й, выхадам музыкаў да прыхільнікаў і агульным выпіваннем розных напояў.







- текст
- фото
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- RockerJoker рэпетуюць лірычную праграму з эстрадным гучаннем (Фота, відэа)
- RockerJoker запісалі сумесную песню з украінцамі "КэшЪ" (аўдыё, відэа)
- RockerJoker адсвяткуе 10-годдзе бясплатным канцэртам
- RockerJoker: Калі мы не будзем есці булачкі, то мы не будзем пісаць песні
- Выступ дуэта Rockerjoker у Любліне выклікаў скандал
- RockerJoker – Продается планета
- RockerJoker выдалі альбом і рыхтуюць “жывак” на вініле
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
і не маладыя! маладыя Амарока слухаюць і Вінцэнтам захапляюцца - вось у галіна - Рок-арту - застой! хаця Макса Івашына я вельмі люблю. Зараз ідзе змена дакладней перазменка пакаленьняў. Я толькі не разумею прынцыпаў рэкламы на Еурарадые - усякую бягучую лухту піярыць і падтрымліваць поўныя залі - легка! - а нашым беларусам падыграць, што слабо? только крытыка? - Наша рок-арт-жыцце зза адсутнасьці рэкламы і чорных спісаў перайшло на кватэрнікі. Прафесійна абмяркоўваць палітыку зараз модна і пераліваць інфармацыяю з адной крыніцы у другую - проста супер - а падтрымаць моладзь і прапіярыць - для гэтага жуурналістам трэба мець шылу у попе, а не падушку ў кампутара! і на інтэлект трэба працаваць і апытаньні як Будкін праводзіць. Беларусь у Еуропу...
Мося, а вы видели в баре-ресторане других людей?))
какие-то пьяные и неадекватные люди...
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне