У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
РСП разжыліся меланхалічным чорна-белым ЕР (спампаваць)
На якім трасянка ўступае ў дыялог з англійскай мовай.
Аўтар: Міра Шульц 21.02.2012 15:31
Гурт РСП прэзентаваў чорна-белы міні-альбом. Гэта трэці рэліз каманды. Самі музыканты ўспрымаюць "Ч/Б" як паўнавартасны альбом. Але, каб не раздражняць крытыкаў, яны вырашылі надаць "Ч/Б" статус ЕР.
"Мы не назвалі яго альбомам, таму што паддаліся грамадскаму меркаванню, што альбом — гэта ад 10 трэкаў і г.д. Я ведаю шмат прыкладаў, калі альбомы складаліся з 7 песень і гэтага было дастаткова, — тлумачыць вакаліст РСП Дзяніс Тарасенка. — Напрыклад, той жа альбом Radiohead. Ну вось і ў нас ЕР".
Альбом у развясёлых хлопцаў з РСП гэтым разам атрымаўся чорна-белым па колерах і ўдарна-меланхалічным па настроі. Максімалісты па жыцці, РСП вырашылі не разменьвацца на адценні.
"Мы настолькі эмацыйныя хлопцы і дзяўчаты, што паўтонаў не прызнаем, — тлумачыць назву альбома Дзяніс Тарасенка. — Калі лайно — дык такое, што ай. А калі добра — то гэта эйфарыя. Таму чорнае і белае".
Акрамя 5 кампазіцый на звычайнай для гурта трасянцы, у "Ч/Б" увайшлі 2 кампазіцыі з загадкавымі англамоўнымі назвамі — No Comment і You Killed My Show. Як высветлілася, насамрэч песні таксама "на трасянцы", але з "украпваннем" ангельскай мовы: як мінімум у назву ды ў прыпеў. Тым часам, неўзабаве РСП абяцае ўсё ж заспяваць цалкам па-беларуску і стаць звычайным беларускамоўным гуртом. Без усялякай "разынкі". Прэзентацыя міні-альбома "Ч/Б" адбудзецца ў клубе Re:Public 24-га лютага падчас вялікага канцэрта гурта.
Венесуэла спампаваць
Рокнрольшчык спампаваць
Партовая Блядзь спампаваць
Культавы спампаваць
Смаргонь спампаваць
No Comment спампаваць
You Killed My Show спампаваць
- аудио
- текст
You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- РСП: Не, мільянерамі нам ніяк не стаць! (Фота, Відэа)
- РСП "Ч/Б"
- Разбітае сэрца пацана: Гартань у нас па-другому устроіна
- Конкурс ад гурта РСП: Каго любіш? Люблю гапара!
- "Разбітае сэрца пацана" рыхтуе максі-сінгл
- Калі музыкі прыеліся ў Мінску і Магілёве, заўсёды можна з’ездзіць у Гомель!
- На "Танцах-шманцах" РСП сталі шатландцамі
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
ну, сябры, вы хоць бы назвы песень захавалi у арыгiнале..
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне