У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
Сацыяльнае жыллё для спецназу пабудуюць нягледзячы на пратэсты мінчукоў
Сацыяльнае жытло ў мінскім мікрараёне Уручча-2 для спецназаўцаў ды іншых дзяржслужбоўцаў пабудуюць нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў.
Аўтар: Зміцер Лукашук 16.02.2012 10:48Так заявілі жыхарам мікрараёна чыноўнікі з адміністрацыі Першамайскага раёна на сустрэчы 15 лютага. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сябра аргкамітэта па стварэнні грамадскай арганізацыі “Еўрапейская перспектыва” Дзяніс Кобрусеў.
Кобрусеў: “Людзі даказвалі, што немагчыма будаваць, бо няма месца, няма пад’ездаў, няма парковак ды дзіцячых пляцовак. А чыноўнікі і архітэктары Першамайскай адміністрацыі даказвалі, што ўсе экспертызы пройдзеныя, усе нормы выконваюцца і ўсім будзе жыць толькі лепш. І ніякіх звышнагрузак на паліклінікі ды дзіцячыя садкі не будзе. Адміністрацыя цвёрда стаіць на тым, што трэба будаваць. Як сказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі, будаўніцтва пачнуць, як толькі сыйдзе снег, і нічога яму не перашкодзіць”.
Жыхары мірыцца з гэтым не хочуць. Яны плануюць не толькі пісаць скаргі ў Мінгарвыканкам і прэзідэнцкую адміністрацыю, але ладзіць пікеты на будаўнічых пляцоўках, калі там пачнуцца працы.
Дарэчы, на сустрэчу мясцовых жыхароў з чыноўнікамі арганізавалі падвезлі будучых жыхароў запраектаваных дамоў – сілавікоў з палка спецыяльнага прызначэння. Яны занялі некалькі першых шэрагаў у актавай зале. Але, кажа Кобрусеў, яны моўчкі прасядзелі ўсе дзве гадзіны, што цягнулася сустрэча. Ад імя падначаленых выступаў афіцэр, які спрабаваў давесці мясцовых жыхарам, што спецназаўцы — таксама людзі і ім недзе трэба жыць.
Вось толькі чаму трэба будавацца менавіта ў мікрараёне Уручча-2, ніхто з чыноўнікаў так і не адказаў.
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Кампанія "Гавары праўду" дапамагла магіляўчанцы вярнуць працу
- У мінскіх шматпавярховіках прыбіраюць смеццеправоды
- У Салігорску забаранілі адзначаць угодкі рэферэндуму 1995 года
- Аўтар Траецкага прадмесця: Баюся, што Мінск стане прыгарадам Масквы
- У Мінску на плошчы Перамогі прымалі ў піянеры (фота)
- Палітвязню Алесю Бяляцкаму далі суткавае спатканне з жонкай
- Па Мінску зранку прайшло шэсце ў залатых скафандрах (фота + відэа)
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне