фанатэка

  • Рэпартажы
  • Сёлетні “Фэст новага нямецкага кіно” пакажа толькі два фільмы

Сёлетні “Фэст новага нямецкага кіно” пакажа толькі два фільмы

Праўда, цягам года яго арганізатары пастараюцца выправіць сітуацыю і прывезці ў Мінск столькі фільмаў, колькі дазволіць беларускі пракат.

Аўтар: Маша Калеснікава 04.10.2011 22:05

“Фэст новага нямецкага кіно” пройдзе з 13 па 15 кастрычніка ў сталічным Доме кіно. Праўда, гэтым разам аматары інтэлектуальнага кінамастацтва ўбачаць толькі два фільмы: “Польская Паска” рэжысёра Якуба Цымніцкага і “У цені” Томаса Арслана. Кіраўнік праекту InterFilmWostok Валера Канішчаў, які каторы год пастаўляе ў Мінск высакаякаснае еўрапейскае кіно розных жанраў, тлумачыць сёлетні фестывальны “мінімалізм” няпростай “эканамічнай сітуацыяй”.

Валера Канішчаў: “Я б нават фестывалем гэта не называў гэтым разам. Таму што з усім вядомай эканамічнай сітуацыяй у Беларусі і іншымі справамі, у нас будзе толькі два фільмы ў межах “Фэсту новага нямецкага кіно”. Але я падумаў, што лепш два, чым зусім ніводнага”.

Каб не пакінуць мінскіх кінааматараў без порцыі свежага еўрапейскага кіно, Валера Канішчаў вырашыў “расцягнуць” фэст на год і калі-нікалі прывозіць нешта цікавае.

Валера Канішчаў: “Мая задача наступная: я проста хачу, каб маладыя беларускія гледачы, у тым ліку і слухачы Еўрарадыё, атрымоўвалі хоць нейкую маленькую дозу сучаснага, еўрапейскага, нямецкамоўнага кіно. Няхай не кожны квартал, але раз на паўгода. Таму, па магчымасці, я буду рабіць так, каб фільмы нейкім чынам да Беларусі даляталі”.

Музыка Алесь Зайцаў – заўсёдны наведвальнік кінафестываляў ад InterFilmWostok, лічыць, што падобныя фільмы не толькі ўзбагачаюць чалавека, але і нагадваюць пра галоўную мэту кіно.

Алесь Зайцаў: “Вельмі файна, што праводзіцца такі фестываль, і што ёсць магчымасць менавіта на свае вочы на вялікім экране ўбачыць штосьці, не толькі, як звычайна, у кінатэатрах штовечар ідуць нейкія фільмы кшталту амерыканскіх камедый і гэтак далей. Гэта ўсё файна, класна можна адпачыць з сябрамі. Але часам варта ўспомніць усё ж, што кіно – гэта не толькі забаўляльныя нейкія рэчы, але і мастацтва. І такія фестывалі нам пра гэта нагадваюць, і дзякуй Богу, што яны ёсць”.

На думку культуролага і кіназнаўцы Максіма Жбанкова, фэстаў, кшталту “Фэсту новага нямецкага кіно” у нас павінна быць ні тры-чатыры, а дваццаць чатыры, каб нейкім чынам залатаць “дзіры” у кругаглядзе, і ўліцца ў агульнаеўрапейскі мастацкі працэс.

Максім Жбанкоў: “Каб нават было два ці тры “Інтэрфільмы”, нам бы ўсё адно не хапала культурнай інфармацыі. Штука ў тым, што, на жаль, збольшага мы вымушаныя працаваць у фармаце самаадукацыі, то бок, праз нейкія ўласныя інтарэсы, праз уласныя мэты шукаць пэўныя крыніцы інфармацыі з Еўропы. Жалезнай палітычнай сцяны ў нас няма, але, на жаль, існуе сцяна культурная. То бок, мы кепска ведаем пра тое, што адбываецца ў Польшчы, амаль нічога не ведаем, што робяць, напрыклад, у Чэхіі, ну і, натуральна, з Нямеччынай таксама камунікацыі страшэнна не хапае, як на еўрапейскую сталіцу, на мой погляд. Таму гэта вельмі карысная штука”.

Такім чынам, 13 і 15 кастрычніка адбудзецца дапрэм’ерны паказ камедыі “Польская Паска”. 14 кастрычніка – трылера “У цені”. Пачатак у 21.00 у Доме кіно.

Фота: www.kinopoisk.ru


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.

Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.