У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
Сёлетні фэст "Рок па вакацыях" пройдзе без “забароненых”
“Генералаў айчыннага року” заменяць Drum Ecstasy, Akute, No Comment Band, Yellow Brick Road, "Петля пристрастия", ZM99...
Аўтар: Ілля Маліноўскі 27.09.2011 18:05
21 кастрычніка ў новым сталічным клубе Re:Public пройдзе штогадовы фестываль "Рок па вакацыях". Па словах арганізатара Паўла Кашырына, сёлета сталых удзельнікаў фэсту вырашылі не запрашаць, каб нічога не адмянілася ў апошні момант. У выніку за чатыры гадзіны на сцэне выступяць гурты Drum Ecstasy, Akute, "Кассиопея", No Comment Band, Yellow Brock Road, "Петля пристрастия", ZM99 ды Kull Orchestra.
Павел Кашырын: "Гэта гурты, якія ўжо ўзышлі, якія ўжо на слыху. Натуральна, можна было б яшчэ пару-тройку каманд дадаць, але ў мяне папросту няма больш часу, мне нават давялося адмовіцца ад пяці гуртоў. Зразумела, што ў дадатак я ўзяў бы яшчэ і іншых людзей, але нам бы адразу прыкрылі рукавіцу".
Нагадаем, што раней фестываль "Рок па вакацыях" праходзіў на мяжы жніўня ды верасня, бо фэст ладзіўся адпаведна для нефармальнай моладзі, якая вярнулася пасля летніх вакацый. Апошнія гады ён праходзіць у сярэдзіне кастрычніка, але Павел тлумачыць гэта адсутнасцю актыўнасці наведвальнікаў.
Павел Кашырын: "Апошнія два гады мы абпальваліся на тым, што на пачатку верасня народ яшчэ не паспявае прыехаць, сабраць грошай... Таму ў гэтым годзе вырашылі так. Плюс у нас цяжка зараз знайсці спонсараў, таму давялося адцягваць час, каб з усімі нармальна дамовіцца".
Квіткі на "Рок па вакацыях" будуць каштаваць ад 80 да 120 тысяч, а новы клуб Re:Public знаходзіцца на месцы былога "Стэпа", па адрасе вуліца Прытыцкага, 62.
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- “Дай дарогу!”: Дзякуй, Мінск! Спадзяемся, мы вас сёння падралі! (фота, гук)
- Akute - сапраўдныя ці ўяўныя новыя героі сцэны?
- Noize MC: Ідэалогія 18- (фота, аўдыё, відэа)
- Мінск сустрэне Аліну Арлову пірагамі ды забавамі
- Jane Air: Жвавыя ў вас гледачы! Слэмяць нават у паўзах паміж гуртамі (фота)
- Падчас канцэрта ў Мінску бубнач Jane Air упаў са сцэны (фота+інтэрв'ю)
- Jahcoozi: “У сраку мае арыгінальныя СD! Няхай пампуюць"
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне