У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
Сенатары пракаментавалі дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі
У Савеце Рэспублікі Беларусі лічаць, што забарона на дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі абараняе правы чалавека.
Аўтар: Еўрарадыё 03.02.2012 13:42Каардынатар кампаніі “Права на веру” Аляксей Шэін і прадстаўнік Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі Сяргей Лісічонак атрымалі ліст з Савету Рэспублікі за подпісам намесніка старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ліліі Мароз.
У лісце адзначана, што “артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь разам з іншымі нормамі Закона з’яўляецца прававым сродкам барацьбы са злачынствамі, якія парушаюць канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзянаў, а таксама парадак і бяспеку ў грамадстве. Паводле нашага меркавання, ён ахоўвае агульнапрынятыя правы чалавека і яго асноўныя свабоды і не парушае міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека”.
На гэтай падставе Савет Рэспублікі не бачыць неабходнасці ініцыяваць скасаванне згаданага артыкула.
Нагадаем, што артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі прадугледжвае адказнасць за дзейнасць незарэгістраванага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі альбо фонда — да 2-х гадоў зняволення.
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Кампанія "Гавары праўду" дапамагла магіляўчанцы вярнуць працу
- Палітвязню Алесю Бяляцкаму далі суткавае спатканне з жонкай
- Пракуратура не пачне крымінальную справу за крадзеж пашпарта
- У Беларусі нельга заключыць аднаполы шлюб, але можна памяняць пол
- У Парыжы патрабавалі вызваліць Алеся Бяляцкага (фота)
- У Гродне публічна абмяркуюць дачыненні з інвалідамі
- Інваліды-вазочнікі правялі мітынг у Мінску
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне