Шпілеўскі: На 99 адсоткаў Глеб адмовіць “Алімпіякасу”

Беларускага футбаліста не задаволіла тое, што грэцкі клуб не змог яго заявіць у Лігу Еўропы.

Аўтар: Зміцер Кустоўскі 01.02.2012 12:59

Аляксандр Глеб ужо выляцеў з Грэцыі і знаходзіцца ў Германіі. Праўда, перамовы з “Алімпіякасам” яшчэ працягнуцца. Еўрарадыё паразмаўляла пра варыянты працаўладкавання Глеба з яго агентам Мікалаем Шпілеўскім.

120201Shpilewski.mp3

Мікалай Шпілеўскі: Кантракт не падпісалі. Яны вельмі моцна хочуць, але сітуацыя складваецца так, што, хутчэй за ўсё, нам давядзецца адмовіцца. Бо яны не змаглі заявіць яго ў Лігу Еўропы, а Саша хацеў гуляць на міжнародным узроўні. І я не думаю, што “Алімпіякас” падаўся вялікім клубам, якім яны сябе лічаць. Таму было вырашана сёння выляцець адтуль назад, што мы і зрабілі. Праз пару гадзін мы прымем рашэнне, што рабіць. Але я не думаю, што мы нешта вырашым. Хаця ў нас ёсць час закрыць гэтае пытанне з “Алімпіякасам” да 10 лютага.


Еўрарадыё: Дзе зараз Аляксандр Глеб?


Мікалай Шпілеўскі: У Германіі. Учора Саша быў цэлы дзень у Грэцыі, 5 гадзін на медаглядзе, усё выдатна, ніякіх праблем. Аддалі перавагу “Алімпіякасу”, грэбуючы інтарэсамі “Штутгарта”, дзе маглі трэці раз зрабіць трансфер, дзе ў нас была 100-працэнтная прапанова да канца года плюс опцыя. Але Саша вырашыў выляцець у Грэцыю, часу ў нас амаль не было, зрабілі ўсё аператыўна з маім партнёрам Уле Ферберам.


На жаль, яны яшчэ спрабуюць угаварыць Глеба, але, хутчэй за ўсё прымем рашэнне, што такога кроку з нашага боку не будзе.

Еўрарадыё: Вы ўжо шукаеце новую каманду?


Мікалай Шпілеўскі: Рашэнне такое, што разарвалі кантракт з “Барселонай” і не падпісалі з “Алімпіякасам”. Але ўсё не так трагічна, як, магчыма, нехта хацеў бачыць. Бо Глеб не застанецца без каманды ў любым выпадку, у статусе свабоднага агента Аляксандр Глеб у сваёй кар’еры яшчэ ніколі не быў. Таму чыста фінансава жадаючых на яго дастаткова.


Зразумела, што па тэрмінах у Еўропе трансферы практычна закрытыя, але ёсць краіны, у якіх гэта ўсё працягваецца.
Я быў на мільён адсоткаў упэўнены, і мае юрысты, адвакаты. З маім партнёрам Улі Ферберам кантракты былі ўзаконены з усіх бакоў. Глебу заставалася толькі прайсці медагляд і паставіць подпісы. Але з-за праблемы з Еўралігай ўсё павярнулася ў адваротны бок. І размова адбылася не на тым узроўні, на якім я жадаў. Глеб вырашыў вярнуцца, хаця грэкі сёння ў 15 гадзін (па нямецкім часе — Еўрарадыё) збіраліся правесці далейшыя перамовы. Думаю, гэта адбудзецца і сёння, але ў такім тэлефонным рэжыме.


А кантракт з “Барселонай” разарвалі абаюдна, і ўсе задаволены: і Глеб, і “Барселона”.

Еўрарадыё: Ці ёсць зараз нейкія канкрэтныя прапановы ад клубаў?


Мікалай Шпілеўскі: Такіх прапановаў, каб дакладна сказаць, што Саша Глеб недзе падпіша кантракт, няма. Але ёсць свае намеры, больш чым на 99 адсоткаў у мяне намер не працягваць супрацоўніцтва з “Алімпіякасам”. Першая спроба перамоваў з грэкамі была больш чым негатыўная. Пасля таго як Глеб пагуляў ў такіх камандах як “Барселона” ці “Арсенал” узровень перамоваў аказаўся не вельмі добры, таму ў мяне асаблівага даверу да іх няма. Магчыма, нешта прымем і падпішам. Але на сёння тэндэнцыя “не”.

 

Фота — football.sport-express.ru


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.

Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.