Складзены спіс самых заможных гарадоў свету

Такое даследаванне правёў амерыканскі інстытут Brookings Institute.

Аўтар: Еўрарадыё 26.01.2012 09:46

Крытэрыем пры вызначэнні заможнасці стаў узровень ВУП на душу насельніцтва. Сярод дзесяці самых багатых гарадоў свету шэсць знаходзяцца ў ЗША, тры ў Еўропе і адзін прадстаўляе Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Самым заможным гораду свету прызнаны малавядомы амерыканскі Хартфард. У тройку ўваходзяць таксама Осла і Сан-Хасэ, паведамляе УНІАН.

 

Найбяднейшыя мегаполісы знаходзяцца ў Афрыцы і Азіі. Апошняе месца займае сталіца Егіпта Каір, затым Мумбаі і Александрыя.


Дзясятка самых багатых гарадоў свету, згодна з Brookings Institute, выглядае так:


1. Хартфард, ЗША ($ 75086)
2. Осла, Нарвегія ($ 74 057)
3. Сан-Хасэ, ЗША ($ 68 141)
4. Абу-Дабі, ААЭ ($ 63 859)
5. Брыджпорт, ЗША ($ 63 555)
6. Цюрых, Швейцарыя ($ 63 236)
7. Вашынгтон, ЗША ($ 62 943)
8. Стакгольм, Швецыя ($ 61 458)
9. Бостан, ЗША ($ 60074)
10. Сан-Францыска, ЗША ($ 58783)

 

На фота Хартфард, ЗША, en.wikipedia.org

 

 


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.

Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.