У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
Стартуе беларускі адбор на “Соседний Мир 2012”
Любы айчынны гурт, незалежна ад стылю і напрамку, можа выйсці на галоўную сцэну крымскага фэста.
Аўтар: муз. рэдакцыя 03.02.2012 10:49
Фестываль музыкі і актуальнага мастацтва “Соседний Мир 2012”, што сёлета пройдзе з 27 па 29 ліпеня ў Крыме, распачынае адборачны тур. Каб сыграць на галоўнай сцэне фэсту разам са знакамітымі хэдлайнерамі, музыкам трэбаа падаць заяўку на ўдзел у адборы да 1 сакавіка на e-mail sosedniymir.by@gmail.com альбо http://vk.com/topic-2227912_26418321.
Заяўка павінна утрымліваць наступныя дадзеныя:
1. Назву гурта, стыль, дату ўтварэння
2. Горад
3. Кароткую інфармацыю па гурце, спіс удзельнікаў разам з інструментамі
4. Спасылкі на інфармацыйныя крыніцы ў сеціве (сайт і г.д.)
5. Далучаныя аўдыёзапісы памерам не больш 10 МБ ці спасылкі;
6. Абавязковыя спасылкі на “жывое” відэа гурта;
7. Кантакты
Да ўдзелу ў адборы дапускаюцца гурты, якія граюць у любых стылях і накірунках за выключэннем каманд, якія прапагандуюць гвалт, расавую дыскрымінацыю, прыніжаюць правы і гонар грамадзян.
Конкурс пройдзе ў тры этапы. Па ідэі арганізатараў, у фінал мусяць увайсці
два гурты,
Адзін з якіх выступіць на галоўнай сцэне фэсту, а таксама дабярэцца да яго бясплатна на аўтобусе. Другі пераможца сыйграе на сцэне “Сонца” і атрымае прызы ад спонсараў. Больш падрабязную інфармацыю пра беларускі адбор на фестываль “Соседний Мир 2012” можна знайсці на старонцы праекту Вконтакте. Дадатковая інфармацыя +375296301880.
Нагадаем, беларускімі ўдзельнікамі “Соседнего Мира” летась былі гурты МУТНАЕВОКА і The Fraiz. У якасці хэдлайнераў на сцэну выходзілі Ляпис Трубецкой, LUMEN, ПИЛОТ, Noize MC, Animal ДжаZ, Sunsay, Король и Шут, LюK і іншыя.
Карысныя спасылкі:
Суполка адбору: http://vk.com/sosedniymirby
Падзея адбору: http://vk.com/event34767182
Заяўкі на sosedniymir.by@gmail.com
Аўтобусны тур на фэст: http://vk.com/club26942241

Фота: http://musicwall.com.ua
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Звучит клево. Значит нам туда дорога. Только что-то хэдлайнеры какие-то незнакомые: короли и шуты какие-то, Л.Трубецкой...
группы из отбора на фесте выступали днем перед 50 человеками )) много шума из ничего от этих отборов )
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне