Студэнты пінскага каледжа вучацца пры тэмпературы +10 градусаў

У адным з карпусоў, пабудаваным у 1939 годзе, як кажуць самі выкладчыкі, тэмпература вышэй за 10 градусаў не падымаецца. Студэнты сядзяць на занятках у куртках.

У інтэрнатах таксама трэба даваць рады холаду. Студэнты вязуць з дому коўдры і кустарныя абагравальнікі, кшталту гумовых грэлак з вадой. Выручае хіба толькі тэрмабялізна. Яе апранаюць пад верхнюю вопратку на заняткі, і ў ёй спяць.

Дарэчы, тэрмабялізна — айчынны прадукт: яе шые брэсцкая фабрыка “Дынама Програм”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі