У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
Суд над Каваленкам пачаўся, журналістаў не пусцілі
Сёння ў Паршамайскім судзе Віцебска працягваецца працэс над актывістам КХП БНФ.
Аўтар: Еўрарадыё 22.02.2012 14:41Як паведамляе "Наша ніва", жонка Сяргея Каваленкі Алена прыйшла ў суд з 7-месячнай дачкой на руках. Яна дастала бела-чырвона-белы сцяг і плакат "Свабоды Беларусі! Свабоду Каваленку!". Вывесці яе з залы міліцыянты не змаглі — Алену Каваленку адбілі людзі. Маці Сяргея Каваленкі Лідзія пачала крычаць "Забойцы!". У выніку, суддзя сыйшла з залы, а міліцыя пачала заклікаць людзей, каб сыйшлі і яны. Было абвешчана, што працэс пачнецца ў іншай зале Першамайскага раённага суда.
Як паведамляе Радыё Свабода, суд над Каваленкам распачаўся, але журналістаў, а таксама маці актывіста на яго не пусцілі.
Нагадаем, Сяргея Каваленку абвінавачваюць у неаднаразовым парушэнні рэжыма адбыцця "хатняй хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бел-чырвона-белы сцяг). Ад снежня яго трымаюць у віцебскім СІЗА. Каваленку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Сяргея Каваленку этапавалі ў магілёўскую калонію №19
- Сяргей Каваленка згубіўся
- Суд над жонкай палітвязня Сяргея Каваленкі перанеслі на 30 траўня
- Віцебскі абласны суд пакінуў Сяргея Каваленку за кратамі
- Amnesty International пакуль не прызнала Сяргея Каваленку вязнем сумлення
- Палітвязень Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку пратэсту
- Amnesty International просяць прызнаць Сяргея Каваленку вязнем сумлення
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне