Святлана Алексеевіч стала лаўрэатам Узнагароды імя Капусціньскага

Святлана Алексеевіч, беларуская пісьменніца, аўтарка кнігі "У вайны не жаночае аблічча", а таксама перакладчык Ежы Чэх сталі лаурэатамі Узнагароды імя Капусціньскага за літаратурны рэпартаж, паведамляе газета Wyborcza.

Узнагароджанне адбылося ў пятніцу вечарам у Польскім Тэатры. Лаўрэатка атрымала 50 тысяч злотых, перакладчык -- 15 тысяч. Узнагарода была прафінансавана гарадcкімі ўладамі, суарганізатарам конкурсу з'яўляецца газета Wyborcza, ганаровы патрон -- Аліцыя Капусціньска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі