Сяргей Дарафееў: Я ніколі не думаў, што з’еду адсюль

Звольнены вядучы канала АНТ расказаў Еўрарадыё, калі з’язджае з Беларусі, ці памірыўся з Ярмошынай і пра кампрамісы ў журналістыцы.

Аўтар: Зміцер Лукашук 03.06.2011 12:01

Еўрарадыё: Мы дамовіліся, што не будзем гаварыць пра палітыку і тое, як адбывалася вашае звальненне. Пытанне асабістае — як адчувае сябе чалавек, які раптоўна страціў любімую працу?


Сяргей Дарафееў: На маю думку, я прафесію не згубіў, я ў прафесіі застаўся. Журналістыка такая прафесія, якая, з аднаго боку, мае нацыянальны почырк, характар, а з другога — не мае прапіскі геаграфічнай. Таму — у прафесіі я застаюся. Зразумела, доля майго ўдзелу ў беларускай журналістыцы будзе менш. Але сыходзіць з беларускай журналістыкі не збіраюся.


Еўрарадыё: Пад беларускай журналістыкай маюцца на ўвазе беларускія СМІ?


Сяргей Дарафееў: Маецца на ўвазе тая аўдыторыя, якая думае, якая актыўная, у якой ёсць свая грамадзянская пазіцыя і свой пункт гледжання. Я пастараюся, каб мая пазіцыя як вядучага, як рэдактара, ўвогуле — як журналіста, была ў іншай краіне, так сама, як і ў Беларусі, максімальна аб’ектыўнай і палітычна нейтральнай. Я выдатна разумею, што ў любой краіне ў кожнага мас-медыя ёсць ўладальнік, ёсць пэўная зацікаўленасць, магчыма — лобі. Але ніхто не адмяняў прынцыпаў брытанскай журналістыкі, паводле якіх усе мы навучаліся, стандартаў ВВС і амерыканскай журналістыкі. Я б не хацеў казаць кніжныя фразы пра неабходнасць нейтральнасці. І пастараюся адпавядаць гэтым крытэрам не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

 


Еўрарадыё: Некалькі разоў праскочыла фраза пра “за межамі”. Ужо ёсць нейкія прапановы працаўладкавання?


Сяргей Дарафееў: Ёсць. І я ўжо вельмі хутка з’язджаю. Але я не хацеў бы пакуль казаць пра гэта. Так, гэта іншая краіна, дзе я буду жыць і працаваць. Як доўга — не ведаю.


Еўрарадыё: Які накірунак: усход, захад, поўнач, поўдзень?


Сяргей Дарафееў: Вектар не мае прынцыповага значэння. Для мяне важны той факт, што я з’язджаю з Беларусі. Я ніколі не думаў, што я адсюль з’еду. Хоць магчымасці і прапановы былі і раней. Мне 31 год. Але ўжо і 7, і 8 гадоў таму была магчымасць з’ехаць і, як мне тады падавалася, ня дрэнна ўладкавацца, расці, працаваць, развівацца. Але я быў упэўнены, што калі нарадзіўся тут, то і жыць ды працаваць павінен тут. У нас шмат адукаваных, інтэлігентных людзей, якім неабыякава тое, што адбываецца. Я хачу ім сказаць асобны дзякуй, вось яны і складалі аўдыторыю праграмы “Выбар” і “Выбар+”. Дзеля гэтых людзей трэба жыць і працаваць тут. Але зараз у мяне магчымасці працаваць тут няма. З суб’ектыўных і аб’ектыўных прычынаў. Таму — папрацую ў іншай краіне, павучуся нечаму новаму.


Еўрарадыё: Ці не будуць побач кабінеты — ваш і Ягора Хрусталёва (былы намеснік кіраўніка БТ, які зараз працуе ў Маскве, у “СТС Медыя”)?


Сяргей Дарафееў: Не, нашы кабінеты не будуць побач. Прычыны нашых ад’ездаў, мая і Ягора, крыху розныя.


Еўрарадыё: А за што вы зараз жывеце?


Сяргей Дарафееў: За рэшткі тых заробкаў, якія атрымліваў яшчэ не так даўно. Зараз у мяне няма заробку, які б я атрымліваў і за які б я жыў. І гэтае пытанне для мяне зараз першаснае. Бо ёсць тыя людзі, якім я мушу дапамагаць, якім я хачу дапамагаць, якім, спадзяюся, я заўсёды буду дапамагаць. Ёсць высокая адказнасць перад сабой, перад гэтымі людзьмі. І мушу як любы мужчына зарабляць грошы!

 


Еўрарадыё: Мяркую, было шмат жадаючых сябраваць з папулярным вядучым. Ці шмат з такіх людзей “адсыпалася” пасля вядомых падзей у вашым жыцці?


Сяргей Дарафееў: Я б не сказаў, што я быў адкрыты для ўсіх і з кожным вёў задушэўныя размовы. Не таму, што я камусьці давяраю, а камусьці — не. Хаця гэта нармальна — камусьці давяраць, а камусьці — не. Кола маіх зносінаў зусім невялікага дыяметра. Там людзі, якім я давяраю. Хаця не разважаю так: “Нешта шмат у гэтым коле людзей, час абмежаваць туды доступ”. З кімсьці мне цікава абмяркоўваць кнігі, з кімсьці мы абмяркоўваем працу нашых і замежных мас-медыя. Я не фільтрую сваё атачэнне. Але, напэўна, у мяне не такі ўжо і лёгкі характар. Кожная падзея ў жыцці любога чалавека пэўным чынам фарматуе тое грамадства, якое яго атачае. Тое ж адбылася і ў мяне.


Еўрарадыё: А ці не было жадання папрасіць палітычнага прытулку на Захадзе?


Сяргей Дарафееў: Я ніколі не займаўся “голай” палітыкай, я заўсёды быў журналістам! Я заўсёды быў палітычна нейтральным, падзейна-аб’ектыўным, як мне падаецца. Хаця, магчыма, я і памыляюся, бо складана захоўваць аб’ектыўнасць на 100%. Такога, напэўна, у прыродзе не бывае. Галоўнае — не ісці на вялікія кампрамісы са сваім сумленнем. А журналістыка, як і шмат якія іншыя прафесіі, — гэта прафесія кампрамісаў. Але атрымліваць палітычныя дывідэнды замежнай прыроды з маёй сітуацыі — гэта нейкае спекуляванне. Я пра такі варыянт не думаў.


Еўрарадыё: А ці не было прапаноў ад якіх-небудзь палітыкаў пайсці працаваць да іх?


Сяргей Дарафееў: Я б не хацеў гаварыць на гэтую тэму. Гэта не азначае, што я нешта хаваю, але гэтая тэма да журналістыкі не мае ніякіх адносінаў.


Еўрарадыё: Часам, таго не жадаючы, мы сваімі матэрыяламі, рэпартажамі крыўдзім людзей. Гэта здараецца ў кожнага журналіста. Пасля праграмы, што была ў эфіры 19 снежня, ці даводзілася сустракацца, размаўляць з Лідзіяй Ярмошынай (старшыня ЦВК сыйшла са студыі падчас прамога эфіру)?


Сяргей Дарафееў: Пасля той праграмы я больш не займаўся грамадска-палітычнай журналістыкай. Гэтай тэматыкі не было, у адпаведнасці з маімі новымі службовымі інструкцыямі. Таму ў мяне і падставаў звяртацца да чыноўнікаў не было. І з ёй я не сустракаўся.


  • аудио
  • текст
2 комментарии

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

  • Минчанка, Вск, 2011-08-21 19:57

    Согласна со всеми предыдущими комментариями, кроме самопиара. По-моему, Сергей - очень скромный по жизни человек, с большим чувством собственного достоинства, за что и уважаем многими, а те редкие интервью с ним - крупицы информации об интересном и профессиональном Журналисте и Человеке.

  • Речь, Чтв, 2011-07-28 12:41

    Дорофеев - единственные журналист на бел тв, который делал хорошие передачи, показывал все стороны вопроса, задавал неудобные вопросы и т.д.

  • Дзибун , Птн, 2011-06-03 22:39

    очень жаль, что умные ребята уезжают... Сергей, удачи Вам! И возвращайтесь, когда это безумие прекратится - нужны будут еще Беларуси хорошие люди

  • Анонимный, Птн, 2011-06-03 20:41

    самопиар Дорофеева зашкаливает

  • Алесь, Птн, 2011-06-03 12:23

    быць у Беларусі палітычна нейтральным журналістам немагчыма, хіба што пра хатніх жывелін пісаць. Але у любым выпадку рашэнне з'ехаць добрае, тут таленавітым людзям рабіць няма чаго.

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

    Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

    Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

    Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

    У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

    На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

    Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

    У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

    З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.

    Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.