Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.
Там, дзе было “Малако”, з’явіўся вінны бар
“Ў Бар” — месца пры галерэі “Ў”, дзе раней былі вечарыны і кактэйлі, а зараз будзе вінны бар з закускамі і публікай 30+.
Аўтар: Міла Котка 10.02.2012 16:55
З закрыцця гучнага бару “Малако” прайшло чатыры месяцы, а наведвальнікі да гэтага часу торгаюць ручкі закрытых дзвярэй і пытаюцца: “А дзе бар “Малако” падзеўся?”
А вось, падзеўся. Праект зачыніўся, месца цалкам перабудавалі, змянілі ўладальнікаў (барам зараз кіруе непасрэдна галерэя сучаснага мастацтва “Ў”) і памянялі канцэпцыю.

"Гэтае месца прыдумана людзьмі, якія вельмі любяць віно, і якім няма дзе яго піць, акрамя як на кухні дома. — расказвае Еўрарадыё Вольга Каневега-Трашко, дырэктар Ў-бара — У мінскіх барах невялікі выбар віна, і каштуе яно даволі дорага. У нас не будзе так. Будзе дэмакратычны сегмент — Іспанія, Італія за, скажам... 100 тысяч бутэлька. Гэта дазволіць сабе можа кожны беларус. І вельмі простыя закускі — сыр, мяса, хлеб, аліўкі і смачныя вялікія сэндвічі, для тых, хто вельмі галодны".



Што тычыцца арт-складнікаў, то іх ў бары будзе не так шмат, але крыху будзе:
"Мне здаецца, за сцяной хапае арта — кажа Вольга — але, як бачыце, тут ужо
прадстаўленыя карціны. Яны будуць мяняцца — у галерэі даволі вялікая ўласная
калекцыя. У будучым плануюцца невялікія выставы, магчыма фотавыставы. Кіно — нячаста,
не ўвесь час, не як элемент забавы. Але мне падаецца, калі шмат добрага віна,
сумаваць не прыйдзецца.

Акцэнт зразумелы — ніякіх вечарынаў. Насамрэч, галерэйшчыкі вельмі стаміліся ад
начных тусовак і, прабачце, забруджаных прыбіральняў кожную раніцу.
"Для вечарынак, мне здаецца, хапае месцаў у Мінску, адкрылася шмат
пляцовак, той жа Re:Public. Няхай там будуць вечарынкі. А тут, я думаю, не варта
больш такога рабіць. Наогул не варта параўноўваць гэты бар з
"Малаком", мы ніколі не паўторым яго, і не жадаем гэтага".

Ў-бар будзе адчынены з 12:00 да 24:00, там будзе віно, інтэрнэт, кава з
гарбатай і лёгкія закускі. Адкрыцця з дэгустацыяй віна не прадугледжана, бар
проста “адчыніць дзверы, і пачне працаваць”.

- текст
- фото
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Жыхар Іванава скраў віно, чакаючы арышту
- “Яно тут”: паглядзець у вочы трывозе
- У Мінску абмяркуюць, якім мусіць быць сучасны ўніверсітэт у Беларусі
- У Мінску абмяркуюць, якім павінен быць сучасны ўніверсітэт
- Самым разумным аказалася выставіць у галерэі “людзей з вуліцы”
- У галерэі “Ў” пройдзе прэзентацыя кнігі “Дыктатар”
- У Баранавіцкім раёне збіраюць подпісы супраць таннага віна
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне