фанатэка

  • Навіны шоу-бізу
  • Тэса Сутэр і Apple Tea пагрузяць слухачоў у музыку Шапэна,Альбіноні, Равэля

Тэса Сутэр і Apple Tea пагрузяць слухачоў у музыку Шапэна,Альбіноні, Равэля

У вядомых класічных твораў на час канцэрту з’явяцца словы.

Аўтар: Міра Шульц 09.02.2012 16:03

120209 Malina Apple tea.mp3

 

У Мінск зноў едзе Тэса Сутэр! Менавіта яна два гады таму адкрывала серыю канцэртаў “Джазавы мост”, якія збіраюць на адной сцэне беларускіх музыкантаў і джазавых зорак Амерыкі, Англіі, Германіі ды іншых краін. Падчас таго самага першага выступу, Тэса вельмі ўпадабала гурт Apple Tea, і замест аднаго запланаванага канцэрта, музыканты зладзілі тры!

 

Для сваёй другой сустрэчы з беларусамі Тэса падрыхтавала вельмі арыгінальную праграму. Спявачка не толькі прадставіць публіцы свае ўласныя творы, Тэса Сутэр пераасэнсавала класічныя п’есы вядомых музыкантаў і напісала да іх словы.

 

“Гэтыя п’есы ўсе мы добра ведаем, таму што гэта папулярная класічная музыка, – распавядае бубнач Apple Tea Аляксанр Сапега. - І людзі, якія прыйдуць на канцэрт, будуць з кайфам слухаць гэту праграму, бо  ў гэтых п’ес з’явяцца словы! А выкананне нечым падобнае да джазавых стандартаў! Ну вельмі прыемна!”

 

Так, да прыкладу, тэкст з’явіўся ў “Прэлюдыі мі мінор” Шапэна, “Адажыа” Альбіноні, “Половецких плясок” Барадзіна, “Паваны” Равэля ды інш. Акрамя гэтага, на канцэрце прагучыць бразільская музыка і вядомыя джазавыя стандарты. І, як заўжды бывае на канцэртах сапраўдных прафесіяналаў, не абыдзецца і без імправізацый.  А агульны настрой праекта абяцае быць вельмі празрыстым і паветраным, распавядае Аляксандр Сапега:

 

“Праграма зроблена настолькі тонка, што добра вядомыя п’есы і творы не выглядаюць “папсовымі”. Вельмі пачуццёва і інтэлігентна, як гэта можа зрабіць Тэса”.

 

Да таго ж, Тэса Сутэр зусім нядаўна выпусціла новы дыск, які таксама прадставіць у Мінску.

Нагадаем, што канцэрт пачнецца а 19-ай гадзіне, 12-га лютага ў Палацы прафсаюзаў.


  • текст

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.

Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.