У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
The Toobes прэзентавалі "My Generation" у сваім любімым горадзе(фота)
А пакаленне "Тубс" вызначыла ролю гурта ў музычнай прасторы.
Аўтар: Маша Калеснікава 27.11.2011 22:57
Канцэрт-прэзентацыю новага альбома “My Generation” мінскага трыа The Toobes можна смела заносіць у спіс найбольш цікавых і грандыёзных музычных падзей сыходзячага 2011 года. “Тубсы” спраўдзілі свае абяцанні – святло і гук радавалі, разняволенасць, драйв і магутная энергетыка залы і музыкі зліваліся ў адзінае цэлае і выкідвалі ў прастору сумесь неверагоднай свабоды і пазітыву.



Пакаленне “Тубс” спраўляла сваё свята – іх правадыры нарэшце гралі канцэрт у сваім любімым горадзе. Слэму не было канца!
“На сцэне было свабодна, - дзеліцца ўражаннямі Насця, якая здзейсніла першы ў сваім жыцці скачок у залу. – Свабодна, добра і нязмушана. Не было адчування скаванай прасторы – гэта самае галоўнае, мяркую, у наш час”.


Мокрыя і задаволеныя слэмам хлопцы рэкамендавалі The Toobes наступным чынам:
– Самы лепшы рок-н-рол-гурт, таму што з Беларусі такі гурт узняўся да сусветных вышынь – гэта вельмі рэдка бывае.
– Добрая маладзёжная музыка для разгрузкі пасля працоўных будняў… Магчыма, выйдуць за межы СНД. Яны ўжо выйшлі, вядома, і, магчыма, дасягнуць большых вышынь”.
– Мне больш падабаецца іх музыка на канцэртах, чым альбомныя запісы. Альбомныя запісы я ўвогуле не магу слухаць, не ведаю, чаму. Але на канцэртах яны вельмі крута гучаць.


З’явіўшыся з неадкуль, The Toobes адразу ўзялі высокую планку – толькі наперад, інакш – прорва. Абсалютная вера ў асабістыя сілы, абстрагаванне ад знешніх раздражняльнікаў, безумоўны талент і добразычлівасць нябёсаў дазволілі гурту пайсці шляхам, нехарактэрным для беларускіх каманд. Феномен “Тубсаў” - у свабодзе – як вышэйшай ступені самавыражэння і існавання. Музыка і музыкі The Toobes – і ёсць свабода.


“Тое, што зрабілі хлопцы – гэта вялікі ўнёсак у развіццё беларускай музыкі, і шмат якім беларускім гуртам варта імкнуцца да такога. Бо гэта вялікае дасягненне, - мяркуе наведвальнік прэзентацыі. – Я лічу, што музыка другасная. Але з той падачай, з якой гэта робяць яны, гэта ўнікальна”.
Яго сябра дадае: “Не ўсе могуць заставацца добрымі музыкамі, рабіць усё прыгожа, гэта ад сэрца і пры гэтым яшчэ заставацца добрымі людзьмі. Нягледзячы на тое, што музыка дастаткова прымітыўная – рок-н-рол – на Захадзе гэта вельмі развіта – “Тубсы” робяць гэта вельмі якасна і яны малайцы”.


Пакаленне “Тубс” верыць у сваіх герояў.
“Напэўна, яны ідуць наперадзе планеты ўсёй, скажам так. На нашай сцэне музыкаў такога ўзроўню і такога плана яшчэ не было. Так што, можна сказаць, што яны выведуць нас на новы ўзровень – гэта будзе нешта ўзрушаючае. Столькі драйва, столькі жыцця! Неверагодна!” – радуецца поспеху любімай каманды дзяўчына.


Другая наведвальніца дадае: “Скажам так: яны, напэўна, беларускі рок-н-рол падымаюць на новы ўзровень. Паглядзіце, яны рэдка даюць канцэрты ў Беларусі, у асноўным, граюць за мяжой :тая ж Польшча – гэта ўжо Еўропа. То бок, паступова яны прасоўваюцца ўглыб. У мяне шмат знаёмых за мяжой, у той жа Японіі іх слухаюць – а гэта таксама ўжо паказальна”.
Ёсць і такія меркаванні. Кажа дзяўчына з доўгімі валасамі: “Было прыкольна, калі яны там раптоўна ўсплылі і, што самае цікавае, дагэтуль не затанулі. Бо большасць гуртоў, якія з’явіліся ў той момант, яны зараз ужо не існуюць. Я б не сказала, што яны мегаарыгінальныя, але ў любым выпадку, яны больш якасныя, чым усё астатняе”.


Як успрыме альбом “My Generation” еўрапейскі слухач, і ці здолее ён ператварыць дарогу The Toobes у чырвоную дарожку да вяршынь заходніх чартаў, пакажа будучая зіма і вясна. Менавіта тады выйдзе тамашні рэліз “My Generation” і пройдуць гастролі гурта па Еўропе. Пакуль жа жадаем “Тубсам” поспеху – шлях да славы ох які цярністы.





- текст
- фото
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- The Toobes атрымалі прызоў на 15 тысяч еўра
- На рок-н-рол, метал і электроніку павязуць на двухпавярховых бусах
- The Toobes перамаглі на польскім BROWAR ROCK FESTIVAL 2012
- The Toobes выдадуць канцэртны DVD
- The Toobes хочуць зрынуць са сцэны "Металіку"
- The Toobes і сябры сыграюць "доўгі-доўгі рок-н-рол"
- The Toobes адсвяткуе два Дні нараджэння канцэртам з падарункамі
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
а это я тот мальчик на одной фотке!!=)
Ребята безусловно талантливы! Они так искренне отдают себя зрителю!... Любо посмотреть, любо послушать! Таланты, которым не стоит мешать... Но стоит помогать, хотя бы своим уважением к тому, что они в своих концертах вызывают то настроение, которое сидит в наших душах - Оторвись! И просто наслаждайся Драйвом, ритмом.... Да просто - наслаждайся!
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне