Цацачнае войска прыйшло ў Мінск

Пратрымалася два дні, і паехала ў Гомель і Віцебск.

Аўтар: Міла Котка 03.10.2011 19:28

Відэа падрыхтаванае з дапамогай навучальнага курса сайту "Новая Еўропа".

Вінілавыя цацкі прыйшлі з Японіі і Ганконгу дзесять год таму і захапілі дызайнераў, багатых калекцыянераў таксама, як і звычайных людзей.

Сёння гэтая мода прыйшла і ў Беларусь. Каля 20 маладых дызайнераў натхніліся замежнымі цацкамі і за паўгады зрабілі 30 беларускіх экспанатаў. Гэтага хапіла на цэлую выставу. Першую ў Беларусі.

“Тэмы персанажаў – успаміны з 2000-х па праекту Zeroes Heroes ад 34mag: закрыццё Макдональдсу на вакзале, будаўніцтва веладарожкі, узнікнення такой новай субкультуры як хіпстэры, першы гей-парад у Беларусі. Таксама проста выдуманыя персанажы, якія натхнілі беларускіх рабят на творчасць”, – расказаў Еўрарадыё арганізатар выставы “Vinyl Toys Show” Паша Лукашэвіч.

Галоўная ідэя вінілавых цацак тое, што іх можа размаляваць кожны. Менавіта гэта і прапанавалі наведвальнікам аргназітары выствы. Можна было сесці за стол, выбраць балванку, што даспадобы, узяць фарбы і пачаць маляваць сваю ўнікальную пачварку.

“Каб намаляваць цацку, трэба спачатку зрабіць эскіз, –  тлумачыць дызайнер Марына Давыдава, – а пасля вельмі акуратна, цягам чатырох дзён, пасля працы, з 19 да 22, маляваць звонкімі лініямі, можна акрылам, можна аэрографам, і тады атрымліваюцца класныя працы”.


 Дарэчы, можна паўдзельнічаць у конкурсе за званне “лепшага беларускага дызайну вінілавых цацак”. Для гэтага трэба адаслаць на галасаванне эскіз, намаляваць цацку і чакаць на вынікі галасавання. Умовы конкурсу глядзіце на сайце urbanvinyl.by.

А цацначае ў войска сустракайце ў Гомелі 7-га, а ў Віцебску 10 кастрычніка.

Фота: gluctim


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.

Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.