У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
Ціхановіч: Рашэнне наконт Еўрабачання “прымалася зверху”
Сёлета адборам на еўрапейскі песенны конкурс зноў будуць займацца Ціхановіч і БТ, а прадстаўніка Беларусі выберуць на "Еўрафэсце".
Аўтар: Ілля Маліноўскі 18.10.2011 13:58
Апошнія два гады выбарам прадстаўніка нашай краіны на "Еўрабачанні" займаўся тэлеканал АНТ. Артыстаў вызначалі закрытым галасаваннем з невядомага спісу музыкаў. Але ні Анастасія Віннікава, ні гурт "3+2", якія былі абраныя менавіта такім чынам, не здолелі дасягнуць чаканага выніку. "3+2" набралі толькі 18 балаў і аказаліся на 24-м месцы з 25-ці, а Віннікава ўвогуле не прайшла ў фінал. Пасля двух няўдалых гадоў Еўрабачанне вярнулі тэлеканалу БТ, у якога за тыя ж няўдачы некалі і забралі.
"Рашэнне прымалася зверху, відаць адбор "Еўрафэста" быў больш дэмакратычным", – мяркуе Аляксандр Ціхановіч і дадае, што сачыў за тым, як адбываўся адбор мінулыя гады, аналізаваў, шукаў памылкі. Але ў выніку ў арганізацыйных момантах "Еўрафэсту" зменаў не плануе.
Аляксандр Ціхановіч: "Думаю, што тычыцца арганізацыі і правядзення адбору, то новага там нічога не будзе, проста будуць крыху іншымі тэрміны. Я маю на ўвазе прыём заявак і правядзенне фіналу. А што тычыцца падрыхтоўкі артыста – улічым усе свае мінулыя недахопы і будзем рабіць так, каб было лепш. Каманда дакладна будзе міжнароднай, можаце ў гэтым не сумнявацца. Час пакажа, хто нам будзе неабходны, будзем глядзець".
Заяўкі на ўдзел у "Еўрафэсце" будуць прымацца з 5 па 25 лістапада. Як і раней усё будзе праходзіць у тры этапы.
Аляксандр Ціхановіч: "Паўфінал, фінал, як звычайна, і першае праслухоўванне для паўфіналу. Будзе і галасаванне тэлегледачоў, і журы. Магчыма, пазней будуць нейкія змены, але пакуль усё, як і на "Еўрабачанні" журы і тэлегледачы. Журы будзе складацца, як таго патрабуе "Еўрапейскі вяшчальны саюз", з прафесійных музыкаў ды выканаўцаў".
Уся інфармацыя пра правядзенне адбору на "Еўрабачанне-2012" днямі з'явіцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by. А сам міжнародны песенны конкурс пройдзе 22 - 26 траўня ў сталіцы Азербайджана Баку.
- аудио
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Крымінальная справа па фальсіфікацыі вынікаў “Еўрафэста” не распачатая
- Дзмітрыя Баранава звольнілі з БТ
- Litesound скардзяцца на недахоп грошай для “Еўрабачання”
- Зімоўскі: Я ніколі не кантраляваў працэс галасавання на "Еўрафэсце"
- Аляксандр Ціхановіч папрасіў прабачэння ў гурта Litesound
- Старшыня Белтэлерадыёкампаніі абяцае звольніць Дзмітрыя Баранава
- Алена Ланская запісвае ў Лондане сольны альбом
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Ляписа!!
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне