У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
У беларускай версіі "30-я" Yellow Brick Road стануць "нулявымі"
Музыканты назвалі пераможцу конкурсу!
Аўтар: Міра Шульц 16.02.2012 15:41
Гурт Yellow Brick Road абраў пераможцу конкурсу на лепшы пераклад на беларускую мову песні "30's". Як патлумачыў Еўрарадыё вакаліст гурта Ян Максімовіч, музыканты адразу “адмялі” літаральныя пераклады песні, бо яны гучалі вельмі дзіўна і ненатуральна. Вартых перакладаў было шмат, адзначае фронтмэн Yellow Brick Road, але больш за ўсё музыкантаў зачапіў пераклад карыстальніка пад нікам “Байсан”.
“Нам спадабалася тое, што ён нават не парыўся наконт таго, каб не адыходзіць ад тэксту, – тлумачыць выбар Ян Максімовіч. - Ці адысці недалёка. Хлопец проста ўзяў, знёс усё і пабудаваў нанова. Такі падыход сёння вельмі актуальны”.
Такім чынам, менавіта Байсан адпраўляецца на тры канцэрты YBR ды атрымае ў падарунак live-DVD “Honeymoon”. Еўрарадыё віншуе пераможцу і просіць даслаць на нашу пошту свае кантакты.
Па ўмовах конкурсу, Yellow Brick Road мусілі абраць яшчэ 5 лепшых перакладаў. Але музыкі адзначылі пераклады трох удзельнікаў, якія атрымаюць адмысловыя прызы ад Еўрарадыё. Гэта Воля Светайла, Мар'яна Вясінская і Глеб Лабадзенка. Але Еўрарадыё дзякуе ўсім удзельнікам конкурсу! Улад Ізраілаў, Яўген Якавенка, Хельга Вольке, Людміла Нікіценка, Дана Антановіч, у нашым офісе вас таксама чакаюць сувеніры!
Пераклады ўсіх удзельнікаў конкурсу можна пачытаць тут.

Нагадаем, што ўжо гэтай вясной гурт запіша песню "30's" на беларускай мове, і перамантуе кліп на яе.
- аудио
- текст
You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Сёння Yellow Brick Road абяруць беларускі тэкст для песні 30's
- Yellow Brick Road перакладуць сваю песню на беларускую мову
- Yellow Brick Road абралі пераможцаў конкурсу!
- Разгледзь “25ты кадр” у новым кліпе YELLOW BRICK ROAD і...
- "Прадай душу рок-н-ролу" разам з Yellow Brick Road на Еўрарадыё (+відэа)
- Yellow Brick Road прэзентуе другі кліп
- Yellow Brick Road патрацяць на здымкі кліпа ўсе заробленыя грошы
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне