У дакладзе МЗС Беларусі амерыканскага палітыка-жанчыну назвалі мужчынам

На гэта звярнуў увагу амерыканскі часопіс Foreign Policy. Ён адзначыў, што МЗС Беларусі піша пра кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Партыі зялёных Джыл Стайн, якая трапляла пад арышт за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту. Аднак пра гэтую жанчыну ў дакладзе пішуць, як пра мужчыну.

Еўрарадыё спраўдзіла і, сапраўды, аказалася, што ў англамоўным варыянце Джыл Стайн праходзіць, як мужчына:

"G. Stein, a candidate from the Green Party, has on several occasions during the electoral campaign been subjected to administrative arrest, owing to his participation in peace protests".

У рускамоўным варыянце памылкі няма:

"Кандидат от Зеленой партии Дж. Стейн в ходе избирательной кампании несколько раз подвергалась административным арестам за участие в мирных акциях протеста".

На здымку: Джыл Стайн (справа). Фота — GLOBAL LOOK press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі