У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
У галерэі “Ў” пройдзе прэзентацыя кнігі “Дыктатар”
Імпрэза пройдзе сёння, 18 лютага а 14.00.
18.02.2012 11:28Кніжка Ульфа Старка “Дыктатар” прызначаная для маленькіх чытачоў, іх бацькоў і ўсіх зацікаўленых. Адбудзецца прэзентацыя яе папяровага і электроннага выдання, а таксама пройдзе аўтограф-сесія аўтара. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.
Шведскі пісьменнік Ульф Старк распавядае пра малога хлопчыка, які ўпэўнены, што свет круціцца вакол яго. Кніга выйшла ў свет багата ілюстраваная вядомай фінскай афармляльніцай Ліндай Вандэстам. Беларускую версію кнігі стварылі перакладчыцы Наста Лабада і Вольга Рызмакова.
Ульф Старк (Ulf Stark) адзін з самых вядомых еўрапейскіх дзіцячых пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Стакгольме. Дэбютаваў як аўтар кніг для дарослых. З 1984 года вырашыў цалкам прысвяціць сябе дзіцячай літаратуры. Лаўрэат прэстыжнай прэміі Андэрсана. Піша вясёлыя і мудрыя кнігі, ад фэнтэзі да дзіцячых вершаў.
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Пісьменнікі завяршылі вандроўку "Крокамі Адама Міцкевіча"
- У Варшаве праходзіць ІІІ Кніжны Кірмаш (фота)
- У Глыбокім прайшла прэзентацыя новых кніг Марыі Баравік (фота)
- Прэмію "Залатая літара" атрымае Сяргей Харэўскі
- Марціновіч: Ствараеш тэкст па-беларуску - будзь упэўнены, што яго заўважаць
- У Мінску ўручылі літаратурную прэмію "Дэбют"
- Гамельчукам пакажуць Біблію з гравюрамі Гюстава Дарэ (фота)
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне