У Гродне міліцыя палявала на людзей з фотакамерамі

А 19-й гадзіне гродзенцы пачалі збірацца на Савецкай плошчы. Ужо ішоў канцэрт сімфанічнага аркестра гродзенскай капэлы.

Удзельнікі акцыі канцэнтраваліся ў адным месцы. Прыкладна а 19.25 спецназ зрабіў спробу затрымаць аператара Андрэя Фралова (на фота). Тады людзі абкружылі іх і пачалі апладзіраваць ды свісцець. Праваахоўнікі ад Андрэя адыйшлі.


 
Праз некалькі хвілін удзельнікі акцыі сталі разыходзіцца. Міліцыянты мэтанакіравана падыходзілі да тых, хто меў пры сабе фотаапараты і камеры, прасілі паказаць дакументы і суправаджалі да аўтазака. Так туды патрапілі вядомыя гродзенскія фатографы Аляксандр Саенка і Яўген Бузук (на фота).


У аўтазаку


Канцэрт класічнай музыкі скончыўся. Аказалася, што на Савецкай было шмат супрацоўнікаў ідэалагічных аддзелаў і кіраўніцтва абл- і гарвыканкамаў.

У пастарунак Кастрычніцкага раёна прывезлі больш за 10 чалавек. Ва ўсіх спраўдзілі пашпарты, некаторы час пратрымалі ў актавай зале і па два-тры чалавекі сталі адпускаць.

Прыкладна ў 18.40 каля пад’езда дома Пачобутаў з’явіліся супрацоўнікі ДАІ. Іх зацікавіў аўтамабіль сябра сям’і Пачобутаў, актывіста “Саюза палякаў на Беларусі” Ігара Банцара. Супрацоўнікі дарожнай інспекцыі высвятлялі, ці не знаходзіцца аўто ў вышуку цэлую гадзіну. Урэшце Банцару выпісалі штраф за фіранкі на заднім шкле машыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі