У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
Песні "Ляпісаў" прагучаць са сцэны мінскага клуба
Сама каманда з-за "чорнага спіса" ужо месяц не выступае на Радзіме. Але 7 траўня Мінск можа ўжывую пачуць песні любімага гурта.
Аўтар: Алена Сіўцова 27.04.2011 14:16
“Мне было б вельмі непрыемна, калі б мой гурт патрапіў у такі “чорны спіс”, — кажа Максім Юхновіч, саарганізатар трыб'юта і музыка з гурта НЕ прислоняться the band, — Творчасць гурта "Ляпис Трубецкой" вельмі важная для нашага пакалення. Яна натхняе маладых ствараць нешта новае. І паказвае, што гэтае новае мы зробім, калі будзем за гэта трымацца разам. Адмена канцэртаў "Ляпісаў" у Мінску выклікала хвалю незадаволенасці ў моладзі. Наша беларуская каманда, якая прадстаўляе нас на еўрапейскім ўзроўні, не можа граць у роднай краіне. Таму такі канцэрт-трыб’ют — гэта нейкая ступень салідарнасці. Ад мяне, як музыкі, ды і ўвогуле, як ад чалавека”.
Максім нагадаў пра салідарнасць. Яе, дарэчы, выказалі ляпісаманы ля беларускага прадстаўніцтва ў Новасібірску. Некаторыя песні прагучалі ў Докшыцах і ля Рэактара. Ваня з NoizeMC даў жару ў сваім “Міхалок-туры” па Беларусі.
А ў Мінску ў Р-клабе 7 траўня гурты Re1ikt, НЕ прислоняться the band, IN VINO, AMAROKA, Mushroom Band, PunKrot, VIA ANGELS выканаюць “вінтажныя” песні "Ляпіса". “АУ”, “В платье белом”, “Сочи”. Але не толькі! Таксама пачуеце “Принцессу”, “Нафту”, “Шута” і “Капитал”. Толькі не забывайцеся — гэта трыб’ют!
“Лепей за Міхалка яны не спяюць. І не сыграюць лепей за гурт. Але канцэрт будзе на ўзроўні. Тым больш, трыб’ют не азначае перапець песні Ляпісаў, а сыграць у іх стылі”, — тлумачыць Максім.
Ну а што скажа сам ансамбль “Ляпіс Трубяцкой” на праяву “народнай” ініцыятывы?
“Значыць, я скажу, — выклікаўся Яўген Калмыкоў, прадзюсар "Ляпісаў", — Мы — рок-гурт і напаўанархічнае ўтварэнне. І сур’ёзна казаць пра слёзы радасці і падтрымкі не даводзіцца. Калі людзям дапамагаюць нашы песні - выдатна! Мы гэтага і хацелі. А як яны ўжо круцяцца далей — ну што нам ужо соплі жаваць”.
Цікава, а што скажуць самі ўдзельнікі гурта, Сяргей Міхалок? Пакуль хлопцы ў шчыльным гастрольным туры — галоўнае слова за прадзюсарам. Таму Яўген яшчэ крыху падзяліўся з Еўрарадыё радаснымі момантамі гурта.
“Нас радуе лёс песень і кліпаў. Нават MTV круцяць кліп "Ляпісаў". І песня “Я верю” трымалася 3 тыдні на першым месцы . Вось гэта нам падабаецца”.
І напрыканцы выказаўся пра тое, калі ж "Ляпісы" выступяць у Беларусі:
“ Я думаю, што зараз іншых праблем хапае — не да нас. А пасля папросту забудуць! (смяецца). А мы такія — раз! — і выступім. Мы стараемся цяпер не ставіцца да гэтага сур’ёзна. Мы і так занадта сур’ёзныя апошнім часам”.
Фота: Алекс Пералыгін.
- текст
- фото
You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Deep Forest распачалі "Ноч Музеяў" у Варшаве
- Па Мінску зранку прайшло шэсце ў залатых скафандрах (фота + відэа)
- Ляпис Трубецкой “Рабкор”
- KROK зноў на сцэне!
- “Ляпісы” выпусцілі свой новы альбом “Рабкор”
- Па Мінску развесілі афішы з канцэртамі Ляпісаў, Крамы і Крамбамбулі (фота)
- Бард Таццяна Беланогая дасць канцэрт у Маладзечне
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Самый лучший ПИАР - ЧЕРНЫЙ))))
интересно, хватит ли совести нашим "моралистом" хоть этот концерт не отменить?
ого! ну тады да сустрэчы!!
ради этого едем с могилева в минск!!)
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне