фанатэка

  • Навіны
  • У Мінску пакажуць балеты “Рускіх сезонаў XXI стагоддзя”

У Мінску пакажуць балеты “Рускіх сезонаў XXI стагоддзя”

Жыхары і госці сталіцы ўбачаць адроджанага “Тамара”, “Шахеразаду” і пазней — “Жар-птушку”.

Аўтар: муз. рэдакцыя 21.10.2011 17:26

У рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру оперы і балету з’явяцца дзве новыя пастаноўкі. Іх аўтарства належыць вядомаму рэжысёру і актору балета, старшыні фонда імя Марыса Ліепы і асноўнаму натхняльніку праекта “Рускія сезоны XXI стагоддзе” Анрысу Ліепу. Гэта балеты “Тамар” на музыку М. Балакірава і “Шахеразада”  — М. Рымскага-Корсакава. Праца над спектаклямі ўжо пачалася. Прэм’еры запланаваныя на 9 і 10 лістапада. Апроч беларускіх, кажа Анрыс Ліепа, удзел у пастаноўках возьмуць і вядомыя артысты “Крамлёўскага балету”. Напрыклад, ролю Залатога раба ў “Шахеразадзе” выканае вядомы артыст балету Фарух Рузіматаў.

Анрыс Ліепа: “Я спадзяюся, што Беларусь стане свайго кшталту гняздом, дзе гэты спектакль зможа пасяліцца. “Тамар” мы зараз ставім з Беларускім тэатрам оперы і балета. 9-га лістапада ў нас адбудзецца прэм’ерны спектакль, у якім “Тамар” будзе першым спектаклем, які мы аднаўляем”.

Праект “Рускія сезоны XXI стагоддзе” адметны найперш тым, што ён адраджае забытыя спектаклі дзягілеўскіх “Рускіх сезонаў”, якія пакарылі Парыж на пачатку мінулага стагоддзя. Новыя “Рускія сезоны” таксама вызначаюцца дэтальным аднаўленнем касцюмаў і дэкарацый для ўсіх пастановак, якія ўваходзяць у праект. Як распавяла мастачка Ганна Нежная, якая больш за 20 гадоў працуе разам з Анрысам Ліепам, у Беларусі да гэтага часу захаваліся слушныя традыцыі працы над дэкарацыямі і касцюмамі.

Ганна Нежная: “Гэта шыкоўныя традыцыі ручной працы, тэхнічныя магчымасці і прынцыпы якіх вартыя музея!”

Акрамя “Тамара” і “Шахеразады”, у будучым сезоне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета з’явіцца і яшчэ адна прэм’ера ад Анрыса Ліепы  — спектакль “Жар-птушка” на музыку І. Стравінскага. У планах маэстра рыхтаваць трупу нашага тэатру для сусветных гастроляў у складзе “Рускіх сезонаў”, а таксама прывезці ў Мінск вядомага французскага рэжысёра Патрыка дэ Бона. Чакаецца, што балеты “Рускіх сезонаў” з’явяцца не толькі на іншых пляцоўках Мінска, але і выедуць у іншыя гарады Беларусі.

Фота: www.tayga.info

 



Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.

Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.