У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
У Мінску пройдзе першая альтэрнатыва "Рок-каранацыі"
15 самых папулярных беларускіх рок-гуртоў дадуць васьмігадзінны канцэрт і атрымаюць "Залатыя кеды".
Аўтар: Ілля Маліноўскі 13.10.2011 13:29
15 кастрычніка ў сталічным клубе "Цэнтр" пройдзе першая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання рок-музыкаў "У кедах". Гэта будзе васьмігадзінны марафон, падчас якога выступіць 15, сярод іх Addis Abeba, Botanic Project, J-J Bingz, No Comment band, The Fraiz, Жнюв, Не Прислоняться the band, МутнаеВока, Разбитае Сэрца Пацана і іншыя. Усе гэтыя каманды атрымаюць статуэтку "Залаты кед", як самыя папулярныя беларускія рок-гурты.
"Хадзілі людзі па горадзе, па ўніверсітэтах і пыталіся ў людзей у нефармальнай вопратцы, якія альтэрнатыўныя гурты тыя слухаюць, – распавядае арганізатар мерапрыемства Святлана Рамонка. – Быў складзены спіс гуртоў. Пасля гэтага праводзілася апытанне сярод нямэтавай аўдыторыі – гэта былі і бабулі, і дзядулі, і прадаўшчыцы ў крамах, і школьная моладзь. Яны выбіралі гурты з гэтага спісу. І ў выніку быў складзены спіс гуртоў, якія на слыху нават у тых, хто такую музыку не слухае".
Падчас мерапрыемства ўсе гэтыя калектывы будуць змагацца за два галоўныя прызы – запіс песні і здымкі кліпа. Абіраць гурт, які на халяву запіша трэк, будзе прафесійнае журы, сябрамі якога стануць "генералы айчыннага року". Праўда, Святлана пакуль назвала толькі Аляксандра Кулінковіча, спаслаўшыся на магчымыя форс-мажоры, а адпаведна і змены ў складзе. Кліп здыме каманда, за якую прагаласуюць наведвальнікі цырымоніі.
Святлана Рамонка: "На кожным уваходным білеце ёсць адрыўны квіточак, на якім напісана: "адзін голас". На іншым баку квіточка будзе спіс музыкаў і кожны чалавек пазначыць улюбёны калектыў. Адпаведна, гэта будзе ўлічвацца, як голас. І будзе стаяць скрыня для галасавання, куды гэты голас будзе кідацца".
Уся цырымонія працягнецца аж восем гадзін. За гэты час на сцэне выступяць усе 15 гуртоў-удзельнікаў, будзе выкананы гімн узнагароды, нейкі таямнічы сюрпрыз ды выступы трох запрошаных гасцей.
Святлана Рамонка: "Запрошаныя госці – гэта вельмі малады гурт Freemans, але маладым у нас паўсюль дарога, таму мы іх і запрасілі, тым больш, вельмі таленавітыя хлопцы. Потым старыя, добрыя Happy Face, якія прачнуліся пасля дзесяцігадовай спячкі. Ну, а хэдлайнерамі быў абраны гурт IQ48. Плюс яшчэ гімн узнагароды, які нам напісаў малады кампазітар Яўген Грачаны, і ён сам будзе яго выконваць. Гімн атрымаўся ў такім класічным хард-рокавым стылі".
Першапачаткова планавалася дадаць цырымоніі лішняга пафасу і пакласці перад клубам чырвоную дывановую дарожку, каб музыкі маглі прайсціся па ёй пад віск фанатак. Але ўлічваючы, што клуб "Цэнтр" знаходзіцца ў Палацы Рэспублікі, расцягнуць дываны на Кастрычніцкай плошчы забаранілі. Нягледзячы на гэта, арганізатары абяцаюць, што паспрабуюць зладзіць такі праход у самім клубе.
Нагадаем, цырымонія "У кедах" пройдзе ў бліжэйшую суботу ў клубе "Цэнтр", які размешчаны ў Палацы Рэспублікі. Пачнецца мерапрыемства а 15-й гадзіне. Уваход каштуе ад 30 да 40 тысяч рублёў.

- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Гурты IQ48, :B:N: ды Kalmary выступяць на "Басовішчы"
- Тэхнічных магчымасцяў клуба Re:Public не хапіла для выступлення IQ48
- Гурту IQ48 забаранілі выступаць у мінскім клубе
- Саша Ракавец адмовіўся ад халасцяцкага жыцця (Фота з ЗАГСа)
- Гурт IQ48 пачаў працу над новым альбомам
- IQ48 "HMR" (Heavy Metal Rock)
- Гурт IQ48 прэзентаваў новы Heavy-metal-rock
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
ЭТО БЫЛО! ОФИГЕННО! (были небольшие косяки от организаторов и звукача, но все поправимо) ЖДУ СЛЕДУЮЩЕГО ГОДА!!!
Да, ты ГОНИШЬ! список групп посмотри! где тут попса?!
А я думаю попсень будет еще та!
Это будет самое крутое событие ВЕКА!!!!!!!!!!!!!!!!! Крутые группы - крутые организаторы!!!!!!!
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне