У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".
У п’ес Apple Tea з’явіцца польскі тэкст
Гурт Apple Tea і Уладзімір Цэслер распачынаюць беларуска-польскі праект.
Аўтар: Еўрарадыё 07.02.2012 18:55
Гаворка ідзе пра так званы “джазавы мост”, які гэтым разам аб’яднае вядомых польскіх і беларускіх джазмэнаў разам з мастаком Цэслерам. Музыканты “падыграюць” Уладзіміру падчас яго выставы, а таксама зладзяць шэраг сумесных канцэртаў у Мінску і Варшаве. Паводле імпрэз трыа Цэслер - Apple Tea – польскія музыкі выдадуць аўдыё- і мультымедыйны дыскі з выставы мастака. Як распавёў Еўрарадыё лідэр Apple Tea Ігар Сацэвіч, ідэя праекта належыць вядомаму польскаму арганісту Яну Бакшчаніну. Адмыслова для праекта для некаторых п’ес Apple Tea будзе напісаны польскі тэкст. Так, па-польску загучыць п’еса-візітоўка гурта Apple Tea з аднайменнай назвай. Якія яшчэ п’есы абяруць палякі, пакуль вырашаецца.

Уладзімір Цэслер
“Гэта будуць 2-3 мае п’есы, да якіх адмыслова будзе напісаны польскі тэкст. А Агнешка будзе спяваць (Агнешка Вельчыньска – польская джазавая спявачка, заўв.рэд) , – распавядае Ігар Сацэвіч. – На канцэрце будзе палова нашай музыкі, некалькі п’ес Кшыштафа Камеды (знакамітага польскага кампазітара – заўв.рэд) і некалькі стандартаў у сумеснай аранжыроўцы”.
Плануецца, што джазавае свята ўбачыць свет напрыканцы лета ці на пачатку восені. З беларускага боку праект падтрымае агенцтва “Эквілібрыум Артс”.
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Саксафаніст Apple Tea падзяліў свае партыі з саксафаністкай Шэйлай Купер
- Apple Tea заняліся дабрачынным выхаваннем талентаў (Фота, відэа)
- Apple Tea запішуць песні сёлетняй выпускніцы Універсітэта Культуры
- На акардэоне можна сыграць усё, нават саўндтрэк да “Супер-Марыа”
- Аляксей Шадзько адсвяткаваў юбілей і прэзентаваў 5 новых песень (фота+гук)
- Тэса Сутэр і Apple Tea пераасэнсавалі класікаў
- Тэса Сутэр і Apple Tea пагрузяць слухачоў у музыку Шапэна,Альбіноні, Равэля
8154 / 8249 BYR
10376 / 10571 BYR
257 / 265 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне